Вайна44

«Бяссілле перад артылерыяй — самае цяжкае пачуццё». Z-ваенкары прызнаюць, што расійская армія не дае рады артылерыі НАТА

УСУ вярнуліся да тактыкі вымотвання расійскіх сіл артылерыяй пасля няўдач у контрнаступленні. Украіна выкарыстоўвае тэхнічную адсталасць праціўніка і адсутнасць удараў у адказ з-за рознай далёкасці артылерыі, паведамляе The Moscow Times.

Нямецкая самаходка PzH 2000. Фота: Andrey Rudakov / Bloomberg via Getty Images

Нягледзячы на запэўненні міністра абароны Сяргея Шайгу аб 71% сучаснай зброі, армія РФ прайграе гаўбіцам НАТА, што прызнаюць расійскія ваенкары.

Аб праблемах піша камандзір батальёна «Усход» Аляксандр Хадакоўскі: «Самае складанае — жыць без нармальнай «контрбатарэйкі» […] Бяссілле перад артылерыяй — самае цяжкае пачуццё».

Z-канал «Два майора» паведамляе, што 90% параненых і забітых у расійскай арміі з'яўляюцца праз артылерыю, праблемы востра стаяць на ўчастках, дзе пераважае заходняя артылерыя.

Напрыклад, на Арэхаўскім кірунку — «Мста-Б» (далёкасць — 28 км) прайграе амерыканскай гаўбіцы М-777 (далёкасць — больш за 44 км).

Канал «Военный информатор» піша пра развітасць спадарожнікавай разведкі Захаду на фоне ўбогасці спадарожнікаў «Раскосмаса», эфектыўныя контрбатарэйныя сістэмы AN/TPQ-36 (ЗША) на фоне адзінкавых комплексаў «Заапарк». Аўтар канала мяркуе, што аб пройгрышы ў артылерыі НАТА Мінабароны РФ ведала дзесяцігоддзямі, але нічога не зрабіла.

І ў будучыні парытэту ў далёкасці не прадбачыцца. «Растэх» анансуе з'яўленне колавай гаўбіцы «Мальва», але яе прылада — 152-мм гаўбіца 2А64, ідэнтычная «Мста-Б», якая прайграе заходнім узорам у далёкасці на траціну. Аналагічная французская 155-мм САУ Caesar закідае снарад на 40 км, славацкая САУ Zuzana 2 — на 41 км, нямецкія самаходкі PzH 2000 — да 36—47 км.

Заяўленыя магчымасці абяцанай «Растэхам» САУ «Коалиция-СВ» параўнальныя з Caesar, але яе выпрабаванні вядуцца другі дзясятак гадоў, і на вайне яе няма.

Сітуацыя для Расіі настолькі сумная, што Мінабароны РФ і Z-каналы разлічваюць на дапамогу Паўночнай Карэі. Канал «Капрал» піша, што войску РФ не перашкодзілі б яе гаўбіцы з далёкасцю каля 40—70 км — 170-мм «Каксаны», упершыню прадстаўленыя на парадзе ў Пхеньяне яшчэ ў 1985 годзе.

Каментары4

  • Кацап
    04.08.2023
    стоп рашизм, мало, надо чтоб лет сто не поднимали головы
  • Curtis Bailey
    04.08.2023
    …тревожно оркам… их жарят, а им почему-то не нравится? это бывает… лечится заездом Хаймарса прямо в торец.
  • Янка
    04.08.2023
    Савецкая ваенная прамысловасць заўсёды арыентавалась на валавыя паказнікі, галоўным з якіх быў аб'ём вытворчасці. Маўляў колькасць калісці перайдзе ў якасць, а ўзровень чалавечых страт расейскую/савецкую ўладу ніколі не турбаваў.
    У выніку танкі БТ-5 былі цалкам бескарыснымі супраць T-IV
    А страты Т-34-76 ў параўнанні з T-VI Tiger пад час курскай бітвы былі проста жудаснымі, Т-34-85 ўсё роўна прынамсі ў 1.5 разы саступаў новым нямецкім танкам па далёкасцi стральбы.
    То бок разлік заўсёды рабіўся на zerg-rush, калі нават вялікія страты не перашкодзяць дабрацца да варожых пазіцый і перамагчы ў баю фактычна прамой наводкай

    І калі тэхналёгіі зрабілі заходнюю зброю ня толькі высокадакладнай і дальнабойнай, але і досыць скарастрэльнай - атрымалася, што расейскі падыход дае трэшчыну.

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы45

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Галоўнае
Усе навіны →