Вайна

Украіна наносіць удары па расійскай абароне здалёк, каб не рызыкаваць байцамі — WSJ

Паколькі наземнае контрнаступленне пакуль не прасоўваецца, Кіеў спрабуе перапыніць лініі забеспячэння Крамля і аслабіць абарону, як паведамляе WSJ.

Фота: Мінабароны Украіны

Наткнуўшыся на зацяты супраціў расійскіх войскаў пры спробах прабіць абарончыя лініі пад Запарожжам і Данецкам у пачатку чэрвеня, украінскае камандаванне спыніла адпраўляць пяхоту і танкі для штурму расійскіх пазіцый. Замест гэтага Кіеў наносіць кропкавыя ўдары, спрабуючы аслабіць расійскую абарону для наступнай атакі.

А каб парушыць лініі забеспячэння расійскіх войскаў у глыбіні акупаванай тэрыторыі, украінцы выкарыстоўваюць дальнабойную заходнюю зброю. Але яны таксама спрабуюць разбурыць першыя лініі расійскай абароны ўздоўж фронту, выкарыстоўваючы больш таннае ўзбраенне для знішчэння расійскай артылерыі, складоў боепрыпасаў і ўстановак радыёэлектроннай барацьбы.

Яны таксама працягваюць пробныя атакі і адбілі на гэтым тыдні сяло Раўнопаль, хоць іншыя вылазкі мала што далі. Украінскія сілы яшчэ не падышлі да трох ліній абароны, пабудаваных расіянамі прыкладна за 10-20 км ад лініі баявога судакранання. Гэтыя лініі абароны ўключаюць супрацьтанкавыя равы, агнявыя пункты ды бетонныя ўмацаванні.

«Наступ ідзе няхутка, бо мы беражом людзей», — кажа 49-гадовы ўдзельнік каманды беспілотнікаў з пазыўным Буржуа. «Падрыхтоўка тэрыторыі займае нейкі час. Мы стараемся знішчыць як мага больш пунктаў абароны, перш чым пускаць войскі».

Каманда беспілотнікаў Clear Eyes правяла апошні месяц, зачышчаючы тэрыторыю ў некалькіх вёсках Запарожскай вобласці. Кіеў спадзяецца прарваць абарону Масквы якраз тут, каб перарэзаць сухапутны шлях, што злучае Расію з Крымам.

Калі ў пачатку гэтага месяца пачаўся наземны наступ, са слоў камандзіра групы беспілотнікаў Волкава, украінцы былі «трохі здзіўленыя» грунтоўнасцю расійскай абароны. Было падрыхтавана не менш за тры лініі абарончых рубяжоў. Акопы выкопвалі трактарамі і ўмацоўвалі бетонам. Былі падрыхтаваныя хованкі для танкаў і іншай тэхнікі. Пад'язныя шляхі падсыпалі жвірам, каб велікагрузныя машыны не захрасалі ў гразі падчас ліўняў.

«Усё нібыта проста, але калі ўсё гэта разам, атрымліваецца моцная сістэма абароны», — кажа Волкаў.

Узяўшы некалькі вёсак у гэтым раёне, Украіна прыпыніла маштабныя штурмавыя дзеянні.

З таго часу каманда Clear Eyes удзельнічае ў бесперапыннай гульні ў ката і мыш: аператары дронаў спрабуюць знайсці і ўразіць расійскую тэхніку, а расіяне спрабуюць збіць дроны.

Палонны расіянін, захоплены ў першыя дні контрнаступлення, намаляваў украінскім сілам карту размяшчэння войскаў у населеным пункце, за якім вядзецца назіранне. Але ўкраінцы не запытваюць агонь, пакуль дакладна не ідэнтыфікуюць цэль з дапамогай відэазапісаў з беспілотнікаў. Па словах украінскіх камандзіраў, боепрыпасы ў дэфіцыце.

Як адзначае Буржуа, за апошні час украінская артылерыя атакавала чатыры склады з расійскімі боепрыпасамі пасля таго, як іх заўважыў адзін з самых прасунутых дронаў — амерыканскі RQ-20 Puma, які выглядае як маленькі самалёт. Аднак на мінулым тыдні каманда страціла «Пуму», расіяне пасадзілі яе антыдронавым абсталяваннем.

Залужны: Усе б здзівіліся, каб украінцы пайшлі ў наступ з лукамі і стрэламі, але чамусьці ўсе лічаць нармальным, што ўкраінцы ідуць у наступ без сучасных самалётаў

Украінцы прасунуліся пад Бахмутам — Сырскі

Зяленскі: Калі контрнаступ будзе паспяховым, Расія прайграе вайну

Каментары

Ізраільскі бізнэсмен стаў іранскім шпіёнам дзеля дарагой ва ўтрыманні беларускі. Хто гэтая фатальная лэдзі?

Ізраільскі бізнэсмен стаў іранскім шпіёнам дзеля дарагой ва ўтрыманні беларускі. Хто гэтая фатальная лэдзі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі знік населены пункт3

Кавамашыну рамантавалі амаль паўгода — беларуска пайшла ў суд і атрымала маральную кампенсацыю

Расія прадбачыла ўварванне ў Курскую вобласць за некалькі месяцаў. Але прадухіліць яго не атрымалася2

На польскай мяжы стаіць больш за 1000 фур

Літоўскаму сябру Ксеніі Лебедзевай далі дзевяць гадоў турмы за шпіянаж на карысць беларускага КДБ4

Чакаюцца першыя замаразкі

Пасольства ЗША ў Беларусі зрэагавала на фільм з Юрасём Зянковічам1

У Віцебску затрымалі мінскага блогера-прыкаліста Bulbanews, у якога 600 тысяч падпісчыкаў у інстаграме3

На якіх мастакоў «Восеньскага салона 2024» звярнуць увагу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраільскі бізнэсмен стаў іранскім шпіёнам дзеля дарагой ва ўтрыманні беларускі. Хто гэтая фатальная лэдзі?

Ізраільскі бізнэсмен стаў іранскім шпіёнам дзеля дарагой ва ўтрыманні беларускі. Хто гэтая фатальная лэдзі?

Галоўнае
Усе навіны →