У Радашковічах адкрыўся самы вялікі ў Беларусі парк папугаяў
Тут больш за 300 папугаяў розных відаў.
Гэта і звыклыя хатнія, і экзатычныя жыхары Паўднёвай Амерыкі — ара і какаду, піша tvr.by.
Птушак дазваляюць карміць і браць на рукі. Альбо ў лаўнж-зоне паслухаць шматгалосы хор стракатых прыгажуноў. А яшчэ тут можна адшукаць «сваяка» птушынага акцёра з фільма «Піраты Карыбскага мора», прататыпа папугая Кешы з мультфільма. Але ёсць у парку і свае зоркі.
Папугаі розных відаў не перашкаджаюць адно аднаму. Для драбнейшых птушак прадугледжаны камерныя пакоі.
Цяпер да новых умоў адаптуецца пара Леля і Лёля.
Папугаі ара прыехалі сюды два тыдні таму назад. Пакуль знаходзяцца ў асабістых апартаментах і з цікавасцю назіраюць за вялікай сям'ёй.
- Адрас: Радашковічы, вул. 3 Ліпеня, 32.
- Падрабязнасці: +375 (29) 157-29-29.
- Гадзіны працы: панядзелак — нядзеля: з 10.00 да 17.00.
- Кошт квітка дарослы — 22 руб., дзіцячы — 18 руб. дзеці да 3 гадоў — бясплатна
Каментары