У Гродне затрымалі мужчыну, які вярнуўся з-за мяжы. Чым ён прыцягнуў увагу?
Сілавікі паказалі мінчука, які вярнуўся з-за мяжы з сям'ёй і быў затрыманы. Яго вінавацяць у напісанні каментароў у «экстрэмісцкіх» чатах.
Пра затрыманне чалавека паведаміў праваабарончы канал «Право имеют» на падставе відэа, што з'явілася ў праўладным канале.
Як высветліла «Наша Ніва», затрыманага мужчыну клічуць Вячаслаў Чарнецкі. Вядома пра яго няшмат — ён жыў у Мінску, жанаты, захапляецца пейнтболам.
Калі верыць ГУБАЗіК, ён пакінуў каля тысячы каментароў у розных чатах. Але як жа яго адшукалі? Адказ просты — па тэлеграм-акаўнце, які некалі называўся ягоным імем.
У гэтым выпадку нават пасля выдалення каментароў і акаўнта была вялікая імавернасць, што яго адшукаюць, бо даныя маглі раней трапіць у базу сілавікоў.
З таго, што можна было паспрабаваць зрабіць — выдаліць каментары з дапамогай адмысловага бота, выдаліць сам акаўнт і стварыць новы на замежны нумар. Але гэта не дало б 100% гарантыі ад затрымання.
Нават калі вы пэўныя ў бяспецы акаўнта і не пакідалі аніякіх каментароў, паглядзіце, што правяраюць на мяжы і паклапаціцеся пра змест сваіх прыладаў.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары
Ня цешце сябе хібнымі ілюзыямі бяспекі, калі ў вас нумар на асабітыя даныя ня толькі ў хаўруснай лукашэнку расеі, але і якой польшчы ці летуве.