На фатографа-аматара cпікіраваў cокал — атрымаўся рэдкі кадр ФОТА
«Такое можа адбыцца толькі раз у жыцці», — кажа Эндзі Мар.
Брытанскаму фатографу-самавуку ўдалося зрабіць рэдкі фотапартрэт драпежнай птушкі пустальгі, якая ляцела проста на яго, піша Бі-бі-сі.
Эндзі Мар жыве ў графстве Корнуал, размешчаным на паўднёвым захадзе Англіі.
Мар распавёў Бі-бі-сі, што аднойчы, калі ён займаўся сваім хобі, фатаграфуючы птушак у палёце, адна з іх вырашыла рэзка спікіраваць у яго кірунку і адляцела ўбок толькі ў самую апошнюю секунду.
Гэта была пустальга, таксама вядомая як маленькі сокал. Такіх птушак часта можна заўважыць у Англіі: яны лётаюць над лугамі і вышукваюць палявых мышэй і іншую здабычу.
Калі птушка пачала імкліва зніжацца ў яго бок, Мар навёў на яе фотаапарат і зрабіў серыю здымкаў гэтага моманту.
Пазней, калі фатограф пераглядаў атрыманыя кадры, ён, паводле яго слоў, быў вельмі ўражаны тым, што яму ўдалося сфатаграфаваць.
Мар падкрэсліў, што яму вельмі пашанцавала, што ў той момант на камеры былі выстаўленыя правільныя настройкі.
«Сфатаграфаваць птушку ў палёце цалкам магчыма, гэта не заўсёды складана… але зрабіць такі кадр у руху — гэта вялікая рэдкасць, асабліва калі птушка ляціць проста на вас. Такое можа здарыцца толькі раз у жыцці», — дадаў фатограф.
Каментары
Каки, вучыця мат,часць.