Грамадства44

Жыхары Гродна папрасілі ўлады патлумачыць, куды падзеўся помнік паўстанцам 1863 года

На сайце ipetitions.by з'явілася петыцыя з патрабаваннем тлумачэнняў ад чыноўнікаў з Гродзенскага гарвыканкама, куды і чаму знік памятны знак паўстанцам 1863 года на чыгуначным вакзале Гродна.

Мемарыяльны знак у памяць пра падзеі паўстання 1863 года і шыльда ў гонар савецкіх чыгуначнікаў-падпольшчыкаў, на якую яго замянілі. Фота: «11.27»

Грамадзяне таксама цікавяцца ў чыноўнікаў, дзе знак знаходзіцца цяпер, дзе і калі яго зноў усталююць. Падпісацца пад петыцыяй можна да 30 ліпеня.

Паколькі ўсе дакументы па памятных дошках і помніках па законе павінны праходзіць праз Міністэрства культуры, грамадзяне хочуць ведаць, згодна з якім рашэннем міністэрства памятны знак дэмантавалі.

Нагадаем, што мемарыяльны знак, пастаўлены яшчэ ў 1995 годзе знакамітым гродзенскім скульптарам Уладзімірам Панцялеевым, знік літаральна днямі, а на яго месцы цяпер шыльда ў гонар савецкіх чыгуначнікаў-падпольшчыкаў. Знак, выкананы з дубу, нагадваў пра бой паміж атрадамі Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі і царскім войскам, які адбыўся на вакзале 14 сакавіка 1863 года.

Бондарава ў сваім тэлеграм-канале паведаміла, што 10 чэрвеня яна звярнулася ў Гродзенскі гарвыканкам з патрабаваннем дэмантаваць «ідала, які гераізуе польскіх тэрарыстаў» на чыгуначным вакзале, а таксама прыбраць беларускага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага, якога яна называе не іначай як «мярзотным масавым забойцам праваслаўнага насельніцтва», з пераліку знакавых для горада персон, што апублікаваныя на сайце Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Гродна.

Мясцовыя ўлады паслухмяна выканалі ўсе патрабаванні ў надзвычай кароткі тэрмін. Але ўлічваючы, што адначасова была вывешаная шыльда ў гонар савецкіх чыгуначнікаў-падпольшчыкаў, хутчэй за ўсё, гэтае мерапрыемства было задумана задоўга да зваротаў інфаказачкі.

Каментары4

  • Мікола)))
    25.07.2023
    ))) караевскікаранік, ты ўжо сышоў?
  • Алек. Ру
    25.07.2023
    Хай бы спыталі у́ кікімары гродзенскай,
  • Пп
    26.07.2023
    [Рэд. выдалена]

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру1

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінску закрылі буйны махлярскі кол-цэнтр. Пацярпелых — амаль 50 тысяч чалавек4

Перад прыездам Лукашэнкі ў Пакістан там забаранілі агульнанацыянальны марш апазіцыі. Тысячы затрыманых5

Пачынаецца суд над святаром Генрыхам Акалатовічам. Яму пагражае да 15 гадоў

Матацыкліст зачапіў тварам дрот, нацягнуты паміж дрэў у лесе пад Гродна6

Фізічныя практыкаванні дапамагаюць аднавіць нервовыя клеткі. Вось як гэта ўдалося даказаць1

У Вільні грузавы «Боінг» упаў на двухпавярховы жылы дом і загарэўся. Ёсць загінулыя3

8 нагод наведаць самы маленькі горад Беларусі5

У Турцыі пасля пасадкі загарэўся расійскі пасажырскі Sukhoi Superjet 100. Каторы раз такое з гэтым самалётам2

Качалоўская: На «Міс Сусвет» я зразумела, што такое жаночая жорсткасць. А ў прыбіральню нас вадзілі ахоўнікі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру1

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Галоўнае
Усе навіны →