Свет

Міністр замежных спраў Кітая ўжо месяц не з'яўляўся на публіцы. Вакол знікнення цыркулююць чуткі

Знікненне Цынь Гана выклікала сапраўдны шквал здагадак і версій пра яго лёс у кітайскім сегменце інтэрнэту. Аглядальнікі сярод іншага звяртаюць увагу на тое, што гэтым разам шматлікія допісы аб зніклым кіраўніку МЗС краіны чамусьці не заўсёды падвяргаюцца цэнзуры.

Цынь Ган / Terje Pedersen/Pool photo via AP

57-гадовы дыпламат знік роўна ў той момант, калі Пекін спрабуе наладзіць адносіны з ЗША — і адразу некалькі кітайскіх высокапастаўленых чыноўнікаў павінны сустракацца са сваімі кітайскімі калегамі, піша Бі-бі-сі.

Пры гэтым афіцыйныя прадстаўнікі МЗС Кітая выразных адказаў на пытанні пра лёс іх кіраўніка не даюць.

Так на брыфінгу Міністэрства замежных спраў яго прадстаўніца Маа Нін на пытанне аб тым, куды дзеўся Цынь Ган, сказала, што ў яе няма інфармацыі, якую яна магла б даць.

У Кітаі раптоўнае знікненне высокапастаўленых чыноўнікаў можа азначаць, што ў іх узніклі сур'ёзныя праблемы. Таму адказ Маа Нін спарадзіў цэлую хвалю чутак і падазрэнняў пра лёс кіраўніка МЗС.

Цынь Ган апошні раз фігураваў у навінах 25 чэрвеня, калі ён правёў у Пекіне сустрэчу са сваім калегам са Шры-Ланкі. Пасля гэтага мерапрыемства ён знік.

Яго не было сярод афіцыйных асоб Кітая на перамовах з кіраўніком Мінфіна ЗША Джанет Елен. Ён не сустракаўся з Джонам Кэры на працяглых перамовах па клімаце. На пазамінулым тыдні Цынь Ган павінен быў узначальваць дэлегацыю Пекіна на саміце АСЕАН у Інданезіі, але ў апошні момант яго замянілі. Тады спікер кітайскага МЗС Ван Вэньбінь заявіў, што міністр не паедзе ў Інданезію праз стан здароўя, але ніякіх падрабязнасцяў не паведаміў.

Кіраўнік МЗС — найбольш высокапастаўлены кітайскі чыноўнік, які знікае з публічнай прасторы настолькі надоўга.

У мінулым не раз здаралася, што высокапастаўленыя кітайскія дзеячы спачатку на доўгі час знікалі без тлумачэння прычын, а потым нечакана ўсплывалі на паверхню, але ўжо ў ролі абвінавачаных па крымінальнай справе.

Але не менш імаверна і тое, што пасля знікнення яны зноў узнікаюць літаральна з ніадкуль на сваёй ранейшай пасадзе і без тлумачэння прычын адсутнасці.

Уласна кажучы, нават сам Сі Цзіньпін знік на два тыдні незадоўга да таго, як стаў лідарам Кітая. Гэта спарадзіла чуткі, па-першае, пра стан яго здароўя, а па-другое, — пра паддыванную барацьбу за ўладу ў Камуністычнай партыі Кітая.

На фоне адсутнасці афіцыйнай інфармацыі кітайскія сацсеткі пазапаўнялі чуткі.

Адна з найбольш распаўсюджаных чутак палягае ў тым, што Цынь Ган нібыта знаходзіцца пад следствам, пасля таго, як выявілася, што ў яго ёсць нейкая рамантычная сувязь на боку, то-бок гаворка вядзецца пра шлюбную здраду.

Хоць у мінулым лічылася, што Цынь Ган прытрымліваецца жорсткай лініі, кажуць, што ў апошнія гады ён некалькі адхіліўся ад агрэсіўнага стылю «ваўчынай дыпламатыі», якой часта адрозніваўся Кітай.

Міністрам ён стаў у снежні 2022 года, прапрацаваўшы менш за два гады на пасадзе пасла Кітая ў ЗША.

Датуль ён быў афіцыйным прадстаўніком Міністэрства замежных спраў і дапамагаў арганізоўваць паездкі Сі Цзіньпіна за мяжу, што дало яму магчымасць блізка працаваць непасрэдна з кітайскім лідарам і, мабыць, зрабіць на яго ўражанне.

Каментуючы знікненне кіраўніка МЗС, супрацоўнік Нацыянальнага ўніверсітэта Сінгапура Ян Чун адзначае, што ў Кітаі магчыма ўсё: Цынь Ган можа сапраўды знаходзіцца ў няміласці або ён неўзабаве з'явіцца перад публікай як нічога ніякага.

Аднак ён называе досыць незвычайным той факт, што чуткі пра лёс міністра свабодна цыркулююць у кітайскім інтэрнэце — і не падвяргаюцца поўнай цэнзуры.

«Адсутнасць цэнзуры прымушае задумацца, ці ёсць доля праўды ў чутках аб барацьбе за ўладу, карупцыі, злоўжыванні ўладай і службовым становішчам або аб рамантычных адносінах», — сказаў Ян Чун.

Каментары

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах11

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы хлопец фоткаўся з беларускімі зоркамі і падтрымліваў «СВА». А яго асудзілі за экстрэмізм3

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна9

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў2

Блогерка выдавала сваю здаровую дачку за смяротна хворую, каб атрымаць данаты і лайкі. А магчыма, і труціла яе

Ракетная атака на Украіну: Расія б'е «калібрамі» і балістычнымі ракетамі9

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў6

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах11

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах

Галоўнае
Усе навіны →