Свет66

Польшча размесціць сапёрны батальён у Сувалкскім калідоры

«Польскія салдаты — найлепшая гарантыя бяспекі краіны», — мяркуе міністр абароны Марыуш Блашчак.

Польскія салдаты стаяць ля машын з ракетнымі ўстаноўкамі HIMARS амерыканскай вытворчасці на авіябазе ў Варшаве, Польшча, 15 мая 2023 года. Польшча атрымала сваю першую партыю ракетных установак HIMARS у рамках мадэрнізацыі сваёй абароны на фоне боязі вайны ў суседняй Украіне. Фота AP Czarek Sokołowski 

Міністр абароны Польшчы Марыуш Блашчак заявіў пра стварэнне сапёрнага батальёна, які будзе размяшчацца на паўночным усходзе краіны ў горадзе Аўгустове ў Сувалкскім калідоры, піша ТАСС.

«У Аўгустове неўзабаве будзе створаны сапёрны батальён. Гэта яшчэ адна вайсковая частка, якую мы будуем з нуля, і, запэўніваю вас, не апошняя», — напісаў Блашчак на сваёй старонцы ў твітары ў нядзелю, дадаўшы, што найбліжэйшым часам паведаміць пра новыя інвестыцыі.

Ён адзначыў, што лічыць польскіх салдат найлепшай гарантыяй бяспекі краіны.

На мінулым тыдні прадстаўнік урадавага камітэта ў пытаннях бяспекі Збігнеў Хофман заявіў, што Міністэрства абароны Польшчы прыняло пастанову перадыслакаваць войскі з заходняй часткі краіны ва ўсходнюю, бліжэй да мяжы з Беларуссю, праз паведамленні аб планах правесці там манеўры з удзелам ПВК «Вагнер».

Каментары6

  • дочка Максима Дизайнера
    24.07.2023
    "а Польшча праводзіць мадэрнізацыю сваіх збройных сіл."

    за кошт жыцця украінцаў. туды пастаўляля савецкае іржавае ламачча, а наўзамен зараз так - атрымлівае "новенькае" амерыканскае
  • L
    24.07.2023
    Беларус , натуральная вузкалобасць. Палякi нiчога не маглi зрабiць ý перыяд знаходжання ý сац. лагеры. Падзеi часоý польскай Салiдарнасцi вельмi падобныя на падзеi ý Беларусi 2020 года. Адлiга ý iх пайшла толькi калi ý СССР яна пайшла i ýсе разумелi да чаго ýсё iдзе. Абсалютна некарэктна правадзiць хоць якiя паралелi: Польшча цяпер гэта краiна НАТО як ФРГ тых часоý, Беларусь як тады акупаваная ГДР дзе авангард войск СССР фактычна акупаваý краiну i iснаваý лялькаводны рэжым. Такая ж сiтуацыя i ý нас дзе ГДР-кае Штазi па сутнасцi нашае КДБ, а ген. сакратар Хонакер што Лукашэнка ý нас. Штосьцi немцы ГДР за ýвесь час нават нiводнага бунта па маштабах нашага 2020 года не паднялi ...
  • Jacek
    24.07.2023
    L, 1953, 1989, собственно на котором все и закончилось

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага5

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць беларусы, якім Швецыя адмовіла ў прытулку, разлічваць на перагляд рашэння? І што будзе з новымі заявамі?

Кавун каштаваў гарадзенцу 1578 рублёў2

Мінскаму блогеру, які рабіў агляды на крамы, далі два гады хіміі2

Еўрасаюз нарасціў выпуск снарадаў больш чым у два разы. Украіне будзе палёгка

Следства па справе ксяндза Генрыка Акалатовіча скончанае

Дом у Драздах прадалі амаль за $3 мільёны2

Жыхарку Брэста судзяць па шасці палітычных артыкулах

Беларусь перажывае татальную русіфікацыю, родная мова знікае са школ — Euronews30

Пашынян: АДКБ стварае пагрозы для бяспекі Арменіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага5

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага

Галоўнае
Усе навіны →