Падпісанты ініцыятывы «Годна» — беларускія музыкі, якія захацелі застацца ананімнымі з прычыны бяспекі, бо знаходзяцца ў Беларусі, запісалі ролік на песню Максіма Знака «Будзе Дзень».
Таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім. Ці ведалі вы, што палітзняволены адвакат Максім Знак яшчэ і бард, ён піша і спявае песні? 30 ліпеня 2020 года мітынг на плошчы Бангалор наведалі 16 тысяч беларусаў, якія вераць у перамены. Максім Знак заспяваў тады песню «Будзе дзень». Сёння Знак сядзіць у калоніі ў Віцебску, дзе адбывае 10 гадоў пакарання, але салідарнасць з ім трывае.
«Быць сабою
Што можа быць прасцей?
Жыць з любоўю
І павагай да людзей».
Каментары
как бабарико шел - ха! че мне бояццо? у меня все типа норм. знак сказал
да?)
красивое)