Свет33

У санкцыях Еўрасаюза не будзе паслабленняў для беларускіх калійных угнаенняў — пасол Польшчы ў ЕС

Сёння паслы краін ЕС узгаднілі новы пакет санкцый у дачыненні да беларускага рэжыму. У яго ўключаныя ўзбраенне, прадукцыя падвойнага прызначэння, авіяцыйныя кампаненты, а таксама асобы, якія маюць дачыненне да пераследу Андрэя Пачобута. Пра гэта расказаў Польскаму прэс-агенцтву пасол Польшчы ў ЕС Анджэй Садась.

Па словах Анджэя Садася, у новых санкцыях не будзе паслабленняў для калійных угнаенняў.

«Упершыню за год удалося выйсці з тупіка з беларускімі санкцыямі. У рашэнні няма адступленняў для ўгнаенняў, а гэта значыць, што яны працягваюць знаходзіцца пад санкцыямі ЕС.

Мы ўвялі сектаральныя санкцыі, у тым ліку ў дачыненні да прадукцыі ваеннага прызначэння, узбраення, боепрыпасаў, вырабаў падвойнага прызначэння, авіяцыйных тэхналогій і прадуктаў. Пад санкцыі трапілі і ўсе датычныя да прысуду Андрэю Пачобуту», — паведаміў польскі прадстаўнік.

Як раней паведамлялася, новы пакет можа быць прыняты да 9 жніўня, гадавіны прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Каментары3

  • Пень
    18.07.2023
    А чаму ўвогуле размова йдзе пра паслабленьні? Яны што, абмяркоўваліся? Калій застаецца пад санкцыямі, бяз зменаў, а да чаго з іншага, акром калія, былі прадугледжаны паслабленьні ?
  • блр
    18.07.2023
    Пень, забылі пра Yara? А яна пра соль не забыла.
  • mikola
    19.07.2023
    Tolki *sancyjami* treba dabic rezym !...I ni tolki...Spynic  Kantakty i usjaki gandal z Krainai !

Ціханоўская павіншавала твітар з гадавінай бітвы пад Оршай. І тут пачалося6

Ціханоўская павіншавала твітар з гадавінай бітвы пад Оршай. І тут пачалося

Усе навіны →
Усе навіны

«Я ў адчаі». Беларус, якому Літва не аддае куплены аўтамабіль, пачаў галадоўку ў Клайпедзе34

На расійскай мяжы будуць трэніравацца тэрытарыяльныя войскі1

23 гады таму прайшлі другія прэзідэнцкія выбары. Ці быў тады шанец перамагчы Лукашэнку?5

Зніклага сямікласніка знайшлі

Якая абстаноўка на выездзе з Беларусі?

Рыжанкоў: Захад хоча, каб Мінск праводзіў антырасійскую палітыку7

«Людзі выйшлі ў двор пагрэць ваду ў кацялку, а расійскі снайпер прастрэліў посуд, каб паздзекавацца». Беларускі паэт пра жыццё ў Бучы5

Беларус даслаў у шэраг райвыканкамаў просьбы памяняць мову вулічных шыльдаў. Што яму адказалі14

«Нічога там новага няма» — Вальфовіч аб прарыве ўкраінцаў у Курскую вобласць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская павіншавала твітар з гадавінай бітвы пад Оршай. І тут пачалося6

Ціханоўская павіншавала твітар з гадавінай бітвы пад Оршай. І тут пачалося

Галоўнае
Усе навіны →