Грамадства3232

«Спакойнаму жыццю прыйшоў канец». Жыхары вёскі Цэль расказалі пра суседства з вагнераўцамі

«Выглядаюць брутальна, відаць, што з вайны, да беларускіх вайскоўцаў не падобныя», — кажуць вяскоўцы пра «гасцей» з Расіі. У вёсцы спадзяюцца, што наёмнікі прабудуць у іх нядоўга, да зімы.

Вайсковы лагер пад Асіповічамі. Фота: AP Photo / Alexander Zemlianichenko

Жыхары Цэлі пацвердзілі, што вагнераўцы засялілі лагер, разгорнуты ў глыбіні вайсковага гарадка. Яго тэрыторыя агароджаная плотам з калючым дротам наверсе. Наёмнікам адрамантавалі пад’язную дарогу. 

Вяскоўцы называюць вагнераўцаў «гасцямі».

Калі высветлілася, што яны асядуць у Цэлі, то мясцовае насельніцтва сталі папярэджваць, што «знаходжанне расіян у Беларусі — таямніца, і расказваць пра іх забаронена».

Некаторыя вяскоўцы былі ў лагеры, калі яго разбудоўвалі. Па іх словах, ён выглядае месцам для часовага перабывання вайскоўцаў.

Так выглядаюць намёты ў лагеры, дзе аселі вагнераўцы. Фота: t.me/news_sirena

«Нам кажуць, што «госці» ненадоўга. Нібы прабудуць да зімы, а потым іх некуды адправяць. Мы і самі спадзяёмся на тое. Узімку жыць у намётах нясоладка, а ў нас жа пакуль не вайна, каб цярпець салдатам такія выпрабаванні. Развітаемся без шкадавання», — кажа жыхар Цэлі.

Цэль — гэта сама вёска і вайсковы гарадок, у якім да 2018 года дыслакавалася 465-я ракетная брыгада з прылеглымі да вайсковай часці дамамі для афіцэраў.

Агульны выгляд вайсковай часці і намётавага лагера ля вёскі Цэль, 30 чэрвеня 2023 года. Фота: «Радыё Свабода»

Вяскоўцы пра наёмнікаў кажуць, што яны падобныя да ваяўнікоў з фільмаў — такія ж брутальныя і пагрозлівыя. Па іх відаць, што «хлопцы з вайны» і да беларускіх вайскоўцаў не падобныя.

«У лагер калона прыехала дні два ці тры таму, — расказвае наступны суразмоўца. — Было тады ў лагеры тлумна. Чуўся рогат і мацюканне. Іх гаворка да нашай не падобная. Інтарэсу ў нас да іх няма. Без патрэбы не ходзім у вайсковы гарадок».

Пра знаходжанне ў Асіповіцкім раёне вагнераўцаў 16 ліпеня паведаміла і асіповіцкая раёнка.

«Прадстаўнікі прыватнай вайсковай кампаніі Яўгена Прыгожына, якая ўдзельнічала ў ваенных дзеяннях ва Украіне на баку Расіі, з'яўляюцца інструктарамі па некаторых вайсковых дысцыплінах для байцоў беларускіх тэрытарыяльных войскаў у лагеры пад Асіповічамі», — даводзілася ў публікацыі.

Наколькі вядома, ідэолагі загадалі мясцовай прэсе дазавана даваць інфармацыю аб тым, чым займаюцца наёмнікі ў Беларусі, каб супакойваць насельніцтва.

Вагнераўцы «перадаюць свой досвед» беларускім вайскоўцам на асіповіцкім палігоне. Ад Цэлі да яго паўтара дзясятка кіламетраў.

«Нашаму спакойнаму жыццю, відаць, прыйшоў канец. Ужо паболела мітусні. Часцей зʼяўляецца ў нас міліцыя, з вайсковага гарадка ўвечары чуецца музыка. Пакуль незразумела, што нас чакае», — разгублена выказваецца жыхарка Цэлі.

Вагнераўцы трэніруюць беларускія падраздзяленні тэрытарыяльных войскаў на асіповіцкім палігоне. Скрын відэа прэс-службы Міністэрства абароны Беларусі

Пра размяшчэнне вагнераўцаў у Асіповіцкім раёне паведаміла 26 чэрвеня расійскае выданне «Вёрстка».

«Наша Ніва» высветліла тады, што меркаваным месцам дыслакацыі наёмнікаў можа стаць вайсковы гарадок у вёсцы Цэль. Мясцовыя жыхары расказалі пра тое, што яго пачалі ўпарадкоўваць.

Пазней зʼявіліся фотаздымкі лагера з трыма сотнямі намётаў, які быў разгорнуты пасля 24 чэрвеня. Адзін намёт разлічаны на 60 чалавек.

7 ліпеня памочнік міністра абароны Беларусі генерал-маёр Леанід Касінскі спрабаваў дэзавуяваць інфармацыю аб размяшчэнні ў Асіповіцкім раёне вагнераўцаў. Ён пераконваў, што канчатковае рашэнне не прынята, а лагер «уладкоўваўся для трэніроўкі як вайскоўцаў, так і прадстаўнікоў цывільнай адміністрацыі ў рамках разгортвання сістэмы тэрытарыяльнай абароны».

11 ліпеня Міністэрства абароны прызнала, што вагнераўцы заселяць лагер.

Днямі расійскія тэлеграм-каналы растыражавалі фота кіраўніка прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер» Яўгена Прыгожына, які нібы начаваў у лагеры наёмнікаў пад Асіповічамі.

На гэты час вядома аб прыбыцці чатырох транспартных калон з вагнераўцамі. Па беларускіх дарогах да месца дыслакацыі яны едуць пад разгорнутымі сваімі і расійскімі сцягамі. 

ПВК «Вагнер» у дэмакратычным свеце лічыцца тэрарыстычнай арганізацыяй, якая вядомая ваеннымі злачынствамі ва Украіне. У яе шэрагах ваююць крымінальнікі, якіх завербавалі ў расійскіх турмах. Праславіліся вагнераўцы сваімі злачынствамі і ў іншых краінах, перадусім афрыканскіх.

Вагнераўцы ўжо бывалі ў Беларусі. У 2020 годзе тры дзясяткі баевікоў былі затрыманыя па падазрэнні ў падрыхтоўцы беспарадкаў. Калі пасля выбараў пачаліся пратэсты, іх перадалі Расіі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Камандзір «Вагнера»: Мы ўсе ў адпачынку да пачатку жніўня, а пасля едзем у Беларусь

Лукашэнка распавёў, дзе ПВК «Вагнер» і Прыгожын

«Дык ПВК «Вагнер» не існуе! Проста не існуе!» Пуцін распавёў, пра што размаўляў з Прыгожыным

«Выгнаць расійскіх вайскоўцаў з нашай краіны». Ціханоўская звярнулася да дыпламатаў, чыноўнікаў і сілавікоў у сувязі з падзеямі ў Расіі

У Дзярждуме Расіі заявілі, што ПВК «Вагнер» патрэбная ў Беларусі для будучага захопу Сувалкскага калідора

Мяцеж Прыгожына выбівае вялікую частку баяздольных часцей і дэмаралізуе расійскіх вайскоўцаў

Каментары32

  • Сякера Дзідаўна
    18.07.2023
    « …, а потом приехал поручик Ржевский - тут то всё и началось».
  • Чаркашкварка
    18.07.2023
    Нее, гэта яшчэ не канец. шызiк прыташчыць вам яшчэ i вайну.
  • Чаркашкварка
    18.07.2023
    Ядзерную.

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць28

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска прывезла на адпачынак у Дубай поўны чамадан прадуктаў18

Расія прызнала тры прылёты ўкраінскіх ATACMS па сваіх аб'ектах і паабяцала адпомсціць1

Стары будынак вінакурні ў Віцебску купіў расійскі інвестар. Да гэтага было 12 няўдалых спроб

Як выглядае помнік на магіле Андрэя Зельцара ФОТА8

Высакахуткасную чыгуначную магістраль Масква — Мінск ужо часткова спраектавалі4

Ператворацца ў «цэглу»? Адзін з кітайскіх вытворцаў паабяцаў з 30 лістапада заблакаваць «шэрыя» аўто ў Беларусі11

Падобна, што ў Оршы сёлета «адмянілі» ўгодкі Уладзіміра Караткевіча1

Новым міністрам унутраных спраў Літвы можа стаць чалавек, які валодае беларускай мовай22

«НАТА наўмысна пастаўляла Украіне кроў, заражаную ВІЧ і гепатытам». Хто пусціў гэтую дэзу?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць28

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць

Галоўнае
Усе навіны →