Вайна1414

З'явіліся свежыя спадарожнікавыя здымкі намётавага лагера, які ставіцца пад Асіповічамі. Маштабы ўражваюць

Новыя спадарожнікавыя выявы былой вайсковай часці ля вёскі Цэль у Асіповіцкім раёне пацвярджаюць узвядзенне новага вайскова-палявога лагера. Сваімі памерамі ён перавышае іншыя вядомыя палявыя лагеры ў Беларусі, дзе рыхтуюць да вайны з Украінай мабілізаваных расійскіх салдат. Прызначэнне новага лагера застаецца загадкай, як піша «Радыё Свабода», публікуючы здымкі. Але ёсць абгрунтаваныя падазрэнні, што ён для «вагнераўцаў».

Інфармацыя пра тое, што ў Беларусі могуць размясціць тысячы расійскіх баевікоў прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер» з'явілася адразу пасля вайсковага мяцяжу ў Расіі 25 чэрвеня. Паводле дамоўленасцяў паміж Крамлём, лідарам мяцежнікаў Яўгенам Прыгожыным і Аляксандрам Лукашэнкам, як мінімум частка баевікоў можа «па ўласным жаданні» размясціцца на тэрыторыі Беларусі.

Паводле мясцовых жыхароў, рамонтна-будаўнічыя работы на тэрыторыі былой вайсковай часці ў вёсцы Цэль (90 км ад Мінска і 20 км ад Асіповічаў) пачаліся ў чэрвені. Яшчэ 17 чэрвеня 2023 года слядоў разгортвання лагера тут не было, не відаць лагера і на спадарожнікавым фота за 24 чэрвеня. А вось на здымках за 27 чэрвеня ўжо можна разгледзець меркаваныя палявыя намёты і прыкметы будаўніцтва — раскапаныя катлаваны і новыя аб’екты.

Больш за 300 палявых намётаў

30 чэрвеня «Свабодзе» сталі даступныя свежыя спадарожнікавыя выявы больш высокай якасці. На іх пабудаваныя ля Цэлі аб’екты можна разгледзець дэталёва.

Агульны выгляд вайсковай часці і намётавага лагера ў вёсцы Цэль. 30 чэрвеня 2023 года

На фота бачныя дзясяткі аб’ектаў прастакутнай формы, якія нагадваюць палявыя намёты для размяшчэння людзей. Яны знаходзяцца на пляцоўках паміж старымі будынкамі вайсковай часці. Пры гэтым вайсковай тэхнікі на здымках не заўважаецца.

Выгляд паўночнай часткі палявога лагера ў вёсцы Цэль. 30 чэрвеня 2023 года

Плошча паўночнай часткі лагера сувымерная двум футбольным палям (270 на 120 метраў), на ёй размешчаныя прынамсі 143 вялікія (12 на 8 метраў кожны) намёты і некалькі меншых.

Выгляд цэнтральнай і ўсходняй частак палявога лагера ў вёсцы Цэль. 30 чэрвеня 2023 года

Памер цэнтральнай і ўсходняй частак абсталяванага лагера — 180 на 100 метраў кожная. На іх сумарна можна налічыць 150 вялікіх намётаў (12 на 8 метраў кожны).

Выгляд заходняй часткі палявога лагера ў вёсцы Цэль. 30 чэрвеня 2023 года

У заходняй частцы плошчай каля 115 на 55 метраў размешчаныя каля 10 вялікіх намётаў (12 на 8 метраў кожны).

Агулам тут можна налічыць прынамсі 303 намёты, якія з'явіліся на тэрыторыі былой вайсковай часці ў вёсцы Цэль пасля 24 чэрвеня.

Намёты на спадарожнікавых выявах ля вёскі Цэль ідэнтычныя тым, што раней заўважаліся на фота вайсковых палігонаў, дзе праходзяць падрыхтоўку расійскія вайскоўцы перад адпраўкай на тэрыторыю Украіны. Паводле інфармацыі кампаніі-вытворцы, кожны такі намёт можа змясціць ад 20 да 50 чалавек.

Згадак пра новы аб’ект на тэрыторыі былой вайсковай часці ў Цэлі ў афіцыйных крыніцах у адкрытым доступе няма, яго прызначэнне застаецца незразумелым.

Аднак сваімі памерамі палявы лагер у Цэлі перавышае іншыя вядомыя вайскова-палявыя лагеры ў Беларусі, дзе рыхтуюць да вайны з Украінай мабілізаваных расійскіх салдат. Больш як 300 палявых намётаў могуць змясціць, паводле падлікаў «Свабоды», каля 15 тысяч вайскоўцаў.

Натуральна, узнікаюць падазрэнні, што гэты лагер рыхтуецца да размяшчэння ў Беларусі наймітаў з ПВК «Вагнер».

Каментары14

  • наіўная
    30.06.2023
    дык а можа гэна якія цяпліцы? для вырошчвання агуркоў?
  • Всё идёт в разнос
    30.06.2023
    лукашенко ведёт Беларусь к краху и полному уничтожению, как независимого, национального
    государства белорусов.
    Ему плевать на белорусов, на Беларусь, для него главное - трон в Кремле, ради этого пускает под нож страну и народ живущий в ней
    Молчу о прелестях соседствования с вооружёнными уголовниками, садистами, убийцами и насильниками.
  • ЦРУ
    30.06.2023
    наіўная, ужо няма вам чаго прыдумваць у ФСБ КГБ я гляжу:) цяплiцы з агуркамi.

Сілавікі просяць у беларусаў за мяжой паведаміць свой адрас ці выслаць дамову арэнды. Што вядома?19

Сілавікі просяць у беларусаў за мяжой паведаміць свой адрас ці выслаць дамову арэнды. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

У часе буры моцна пацярпелі птушкі. Адзіны ў краіне прытулак для іх не дае рады — яму патрэбная дапамога

Украінскія амбіцыі мець F-16 разбіваюцца аб моўны бар'ер, узлётна-пасадачныя палосы і запчасткі — Bloomberg29

Церцель заявіў, што Украіна адвяла войскі ад беларускай мяжы яшчэ 3—4 ліпеня1

«Ау! Куды вы зніклі?» Як мінчанка перайграла кватэрных аферыстаў

Без электрычнасці застаецца 851 населены пункт Гомельскай вобласці. У Мазыры няма святла, вады, не працуюць прадпрыемствы

Яшчэ адна ахвяра непагадзі: у Магілёўскім раёне загінула 5-гадовая дзяўчынка

На беларуска-літоўскай мяжы упершыню за доўгі час з'явілася чарга з аўтобусаў1

Рыжанкоў: Беларусь гатова да дыялогу з Польшчай па сітуацыі на мяжы20

У залатой буцы на Еўра-2024 адразу некалькі ўладальнікаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі просяць у беларусаў за мяжой паведаміць свой адрас ці выслаць дамову арэнды. Што вядома?19

Сілавікі просяць у беларусаў за мяжой паведаміць свой адрас ці выслаць дамову арэнды. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →