Грамадства1818

«Рыхтуемся да найгоршага». У Асіповіцкім раёне невядома для каго рамантуюць кінуты вайсковы гарадок

У Асіповіцкім раёне багата кінутых вайсковых аб'ектаў. Адзін з іх у пасёлку Цэль. Пасля растыражаванай навіны пра магчымы лагер «вагнераўцаў» жыхары занепакоеныя: ці не да іх прыедуць?

У пасёлку Цэль, калі там былі вайскоўцы. Да іх прывозілі на экскурсіі школьнікаў. Ілюстрацыйнае фота: cherikov.edu.by

Па словах жыхароў раёна, у Цэлі прыбіраюць тэрыторыю былой вайсковай часці. За працу ўзяліся ў першых чыслах чэрвеня.

«Асіповічы гудуць размовамі пра актыўны рамонт памяшканняў у Цэлі», — кажа жыхар райцэнтра.

Што там будзе, невядома, але растыражаваная навіна пра тое, што ў Асіповіцкім раёне могуць размясціць «вагнераўцаў», занепакоіла жыхароў раёна. Раней расійскі медыяпраект «Вёрстка» паведаміў, што адзін з лагераў, плошчай 24 тысячы м², разлічаны на 8 тысяч ложкаў, размесцяць у Асіповіцкім раёне.

«Дыму без агню не бывае. Рыхтуемся да найгоршага», — адзначыў яшчэ адзін суразмоўца «Нашай Нівы».

Беларускія ракетчыкі ў Цэлі. Ілюстрацыйнае фота: cherikov.edu.by

Раней у пасёлку Цэль дыслакавалася 465-я ракетная брыгада. Яна лічылася найменшай вайсковай часцю Асіповіцкага гарнізона. Па словах мясцовых жыхароў, у ёй служылі меней за 200 вайскоўцаў.

У 2018 годзе ракетчыкаў перакінулі ў Асіповічы. Многія аб’екты вайсковай інфраструктуры закансервавалі. Некаторыя прыстасавалі пад патрэбы пасёлка.

Яшчэ адзін суразмоўца, які назваўся жыхаром пасёлка, кажа, што з вайсковага гарадка камунальнікі вывозілі смецце, а цяпер вяртаюць «да жыцця» казармы, гаражы, майстэрні.

«Спачатку розныя начальнікі намякалі жыхарам, што ў гарадку размесцяць вайскоўцаў, якія будуць прыглядаць за ракетамі з Расіі, — адзначае ён. —

Цяпер пайшла пагалоска, што казармы заселяць не ракетчыкамі, а кімсьці іншым».

У пасёлку жыве блізу адной тысячы чалавек. Значная іх частка — пенсіянеры. Многія з маладзейшага насельніцтва ездзяць на працу ў Мінск, да якога 90 кіламетраў. Да Асіповічаў два дзясяткі.

Знікненне з Цэлі вайсковай часці для жыхароў стала трагедыяй. Па іх словах, пасёлак стаў занепадаць. Улада перастала клапаціцца пра яго, як тое было пры вайскоўцах.

Будынкі вайсковага гарадка райвыканкам выстаўляў на аўкцыён. Ілюстрацыйнае фота: osipovichi.gov.by

Аб'екты інфраструктуры вайсковага гарадка, у тым ліку казармы, як незапатрабаваную маёмасць выстаўлялі на аўкцыён, але ахвотных купіць іх не знайшлося, як кажуць жыхары пасёлка.

У Асіповіцкім райвыканкаме сцвярджаюць, што не валодаюць інфармацыяй пра тое, што адбываецца ў Цэлі. Па словах чыноўнікаў, такім пытаннем іх даймаюць журналісты.

Дамы для сем'яў афіцэраў у Цэлі ўзводзілі ў савецкі час. Ілюстрацыйнае фота: orda.of.by

У Асіповіцкім раёне з савецкіх часоў засталося нямала вайсковых аб’ектаў. Цяпер там дыслакуюцца ракетчыкі і артылерысты. За 16 кіламетраў ад райцэнтра знаходзіцца палігон. На ім беларускія інструктары рыхтавалі да вайны ва Украіне расійскіх навабранцаў.

У памяць аб савецкіх часах застаўся і помнік. Ілюстрацыйнае фота: sb.by

Пра тое, што ў «вагнераўцаў» ёсць варыянт перабрацца ў Беларусь, заявіў Уладзімір Пуцін у сваім звароце 26 чэрвеня. Гэтак жа ён пазбавіўся і ад кіраўніка ПВК «Вагнер» Яўгена Прыгожына пасля таго, як той узняў узброены мяцеж.

27 чэрвеня Лукашэнка пацвердзіў, што Прыгожын ужо ў Беларусі. Ён дадаў, што лагераў для «вагнераўцаў» не будуецца, але беларускія ўлады гатовыя размясціць у сябе наймітаў.

«Вагнераўцы» ўжо бывалі ў Беларусі і раней. У 2020 годзе тры дзясяткі баевікоў былі затрыманыя па падазрэнні ў падрыхтоўцы беспарадкаў. Калі пасля выбараў пачаліся пратэсты, іх перадалі Расіі.

ПВК «Вагнер» у дэмакратычным свеце лічыцца тэрарыстычнай арганізацыяй, якая вядомая ваеннымі злачынствамі ва Украіне. У яе шэрагах ваююць крымінальнікі, якіх завербавалі ў расійскіх турмах. Праславіліся «вагнераўцы» сваімі злачынствамі і ў іншых краінах, перадусім афрыканскіх.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Ядзерная гульня Пуціна і Лукашэнкі: у чым жа будзе роля беларусаў і якія могуць быць яе наступствы?

Ці можа Прыгожын перабазавацца ў Афрыку? Вось што ўяўляе сабой афрыканская сетка ПВК «Вагнер»

«Фенаменальны выбар Прыгожына…» Падаляк — пра мяцеж кіраўніка ПВК «Вагнер» і карысць ад яго

«Цэлая брыгада гатовая была». Лукашэнка заявіў, што быў гатовы паслаць войскі ў Расію для падаўлення мяцяжу

НАТА разглядае варыянт размясціць каля межаў з Расіяй да 300 тысяч сваіх вайскоўцаў

Каментары18

  • Чаркашкварка
    27.06.2023
    Вайна у дом. Лукашэнка прынёс вам вайну.
  • Олег
    27.06.2023
    Я бы например не скидывал забастовки как способ борьбы с режимом. Просто забастовочные требования выставлял такие по котором есть общенациональный консенсус. Например ябатьки против размещения ядерного и оппозиционно настроенные тоже. Вот первое забастовочное требование вывод яо с территории Беларуси. Провести опросы по самым разным вопросам и выдвигать требования. Например во время забастовки что бы было на что жить брать кредит и жить на него месяца 3 и из этих денег выплачивать первые взносы.
  • Олег
    27.06.2023
    Например политическое требование честные выборы. С Лукашенко. Что бы и я батьки поддержали. Если он проиграет и его арестуют никто не виноват .Геопалитическое будующее Беларуси решить на референдуме и т.д

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ4

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Усе навіны →
Усе навіны

18-гадовая дзяўчына зняла відэа ў тыктоку, імаверна, пра свайго хлопца-міліцыянта — яе затрымалі за непавагу да органаў10

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Сірыі6

Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі2

Даляр падаражэў упершыню за сем таргоў зніжэння і амаль адразу на тры капейкі

Украінец-ухіліст захрас у цясніне ў гарах, яго выратавала кацяня2

Нарышкін заявіў, што Расія «блізкая да дасягнення мэт СВА ва Украіне», каб не адбылося «знясілення»21

Следчыя вызначылі абставіны жорсткага забойства, якое адбылося 16 гадоў таму ў Пінску

Прызначаны новы рэктар ЕГУ — ізноў не беларус29

Чатырох замежнікаў забілі ў Батумі, у забойстве падазраюцца таксама замежнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ4

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Галоўнае
Усе навіны →