Грамадства

З'яўленне «вагнераўцаў» у лагеры пад Асіповічамі трапіла на спадарожнікавыя здымкі — медыя

The New York Times паказала спадарожнікавыя здымкі лагера пад Асіповічамі, якія, на думку выдання, пацвярджаюць прыбыццё наймітаў ПВК «Вагнер» у Беларусь, заўважыў reform.by.

Як піша выданне, першыя аўтамабілі з'явіліся на спадарожнікавых здымках, датаваных чацвяргом. Грузавікі і іншыя тыпы аўтамабіляў прыбылі ў суботу і нядзелю. На здымках можна разгледзець пікапы і УАЗы. Машыны такога ж тыпу былі заўважныя на відэазапісах руху калон «вагнераўцаў».

Выданне адзначае, што цяжка вызначыць дакладна, якая колькасць «вагнераўцаў» прыбыла ў лагер.

На мінулым тыдні Мінабароны Беларусі заявіла, што ў лагеры каля палігона пад Асіповічамі праходзяць заняткі з тэрытарыяльнымі войскамі, у якіх таксама бяруць удзел байцы ПВК «Вагнер».

Здымак ад 14 ліпеня не змяшчае прыкмет вялікай актыўнасці. Фота: Maxar
На здымку, зробленым у нядзелю 16 ліпеня, бачны дзясятак грузавікоў. Фота: Maxar

15 ліпеня паступілі паведамленні, што ў Беларусь сталі прыязджаць расійскія найміты з ПВК «Вагнер». 

У Дзярждуме Расіі ўчора заявілі, што ПВК «Вагнер» патрэбная ў Беларусі для будучага захопу Сувалкскага калідора. Краіны-суседзі адрэагавалі на перамяшчэнні вагнераўцаў спакойна: сочаць, але экстранных мер не прымаюць. 

Каментары

Анёлы на столі, залаты ёршык і дызайн з вокладкі часопіса. Як выглядаюць кватэры ў элітных дамах Мінска ШМАТ ФОТА

Анёлы на столі, залаты ёршык і дызайн з вокладкі часопіса. Як выглядаюць кватэры ў элітных дамах Мінска ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Дзікавіцкі расказаў, дзе будзе цяпер працаваць8

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы21

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анёлы на столі, залаты ёршык і дызайн з вокладкі часопіса. Як выглядаюць кватэры ў элітных дамах Мінска ШМАТ ФОТА

Анёлы на столі, залаты ёршык і дызайн з вокладкі часопіса. Як выглядаюць кватэры ў элітных дамах Мінска ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →