Культура3232

«Гэта не артыст пакалення, яго ведаюць толькі ў тусовачцы». У твітары разгарэлася «бітва за Вольскага»

Розныя пакаленні пасварыліся паміж сабой у твітары наконт вядомага музыкі і беларускай культуры. 

Спрэчку справакаваў допіс у фэйсбуку журналіста і музычнага аглядальніка Аляксандра Чарнухі, які вядзе youtube-канал «Міністэрства сепультуры», прысвечаны беларускай музыцы. Свой допіс за 8 ліпеня ён прымеркаваў да глабальнай кампаніі #ByCultureGlobal23 — «Расказаць Беларусь» і з расчараваннем расказаў пра варты жалю стан беларускай культуры, дзе песня па-беларуску дагэтуль моцная інфанагода, людзі замест Naviband ходзяць на «танны клон Лабады», а таксама напісаў, што ў Беларусі вырасла новае пакаленне, якое не ведае, хто такі Лявон Вольскі.

Допіс сабраў нямала каментарыяў у фэйсбуку, але сапраўдная бойка разгарэлася ў твітары, дзе Чарнуха прадубляваў свае тэзісы. Твіт са згадкай пра забыццё Вольскага падхапіў з каментарыем «І гэта добра» іншы музыка, Артур Dzivia, выканаўца аркестравай музыкі з элементамі беларускага фолка і метала. Сваё меркаванне ён растлумачыў так:

«Кожнае пакаленне прыдумвае штосьці сваё. Гэта ў прынцыпе не нейкі артыст пакалення, а артыст для маленькай апазіцыйна-музычнай тусовачкі. Якога ведаюць толькі ў гэтай тусовачцы».

Арыгінальныя твіты музыкі Артура Dzivia, якія распалілі музычную спрэчку.

Гэтыя словы зачапілі за жывое многіх беларускіх карыстальнікаў твітара. На іх думку гэты музыка не пакалення, а цэлай эпохі, а колькасць аўдыторыі нічога не кажа пра якасць ягонай музыкі. Перапала ад іх некапліментарных ацэнак і творчасці Dzivia. Гэта ўжо ў сваю чаргу не спадабалася іншым твітарчукам, якія сталі абараняць Артура Dzivia і абурацца агрэсіўным нападкам «тусовачкі» на музыканта, з чыім меркаваннем яна не згодная. 

Урэшце Артуру давялося выдаліць свой спрэчны твіт і падрабязней тлумачыць сваю пазіцыю наконт рок-музыкі, але гэта ўжо не мела сэнсу, бо стаўленне да творчасці Вольскага падзяліла твібай на два непрыміральныя лагеры. Для кагосьці гэта нізкаякасны «гаўнарок» з трыма «надакучлівымі акордамі», а хтосьці адзначаў, што сэнс Вольскага ў лірыцы, што ён «востра адчуваў Беларусь і моцнымі яркімі вобразамі апісваў тое, як пачуваюцца людзі, якім блізкая беларушчына».

З’явіліся і трэція, якія нагадалі пра іншы тэзіс Чарнухі, што беларусы не слухаюць ні Вольскага, ні якіх іншых беларускіх выканаўцаў. І гэта, як выявілася, сапраўды так: топы беларускіх чартаў складаюць расійскія гурты і выканаўцы. 

Журналіст Яўген Казарцаў прывёў у твітары топ праслухоўванняў з Беларусі ў Apple Music і Spotify — нічога беларускага

Скандал у твітары меў і станоўчы вынік. У адным з твітаў усё той жа Чарнуха прапанаваў усім напісаць 10 сваіх упадабаных беларускіх гуртоў і выканаўцаў. На яго твітарчукі, уцягнутыя да гэтага ў «бітву за Вольскага», жыва адгукнуліся вялікай колькасцю рэтвітаў са сваімі ўласнымі спісамі.

Джыпсінкоў адгукнуўся на спрэчку чарговым мемам, дзе ў супрацьстаянні прыхільнікаў Вольскага і Dzivia перамагае расійская Instasamka

Многія былі ўсцешаныя тым, што дзякуючы спрэчцы беларусы нарэшце абмяркоўваюць сваю культуру, даведаюцца пра існаванне новых беларускіх музыкаў, пра якіх ніколі раней не чулі, напрыклад пра таго ж Dzivia.

А якія ў вас 10 улюбёных беларускіх гуртоў ці музыкантаў? Напішыце ў каментарыях.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары32

  • Вадзім
    12.07.2023
    Хто такі дзівя?
    І што за людзі ўсур'ёз карыстаюцца твітарам?
  • Сматрашчы
    12.07.2023
    Звязда ракэнрола далжна умярэць. (с)
  • жэўжык
    12.07.2023
    Песні Вольскага на ютубе сапраўды не папулярныя і збіраюць мала падабаек. Калі б людзі насамрэч цікавіліся яго творчасцю, то сітуацыя была б іншай.

Што адбываецца ў Палку Каліноўскага і чаму байцы кажуць пра яго магчымае знікненне?11

Што адбываецца ў Палку Каліноўскага і чаму байцы кажуць пра яго магчымае знікненне?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ў Варшаве ладзяць вяселле для сваіх бульдогаў. У нявесты і жаніха будзе ўсё — ад торта да касцюмаў13

Цяпер у Беларусі, каб зрабіць ЭКА, патрэбна даведка ад псіхіятра. З’явіліся і іншыя абмежаванні3

Геймер вярнуўся на форум праз 11 гадоў бана — і так ашаламіў фарумчан, што яны захацелі яго зноў заблочыць

Ва ўнутраных войскаў заўважылі захоплены ўкраінскі бронеаўтамабіль. Як ён мог трапіць у Беларусь?2

У Варшаве падлеткі на жыўца лавілі педафіла, той адбіваўся нажом7

Стала вядома, песня якой амерыканскай суперзоркі стане галоўнай падчас кампаніі Камалы Харыс6

Як працуюць расійскія ботафермы, якія выкарыстоўваюць СhatGPT

У польскай сістэме сацстрахавання зарэгістравана 134 тысячы грамадзян Беларусі1

Прапаганда распаўсюджвае фэйк наконт шкоды ад вакцыны Pfizer19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што адбываецца ў Палку Каліноўскага і чаму байцы кажуць пра яго магчымае знікненне?11

Што адбываецца ў Палку Каліноўскага і чаму байцы кажуць пра яго магчымае знікненне?

Галоўнае
Усе навіны →