Прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен лічыць, што Украіна хутка даб'ецца поспеху ў працэсе ўступлення ў Еўрапейскі саюз, калі захавае цяперашні тэмп рэформаў.
Па прыбыцці на саміт НАТА ў Вільні фон дэр Ляен адзначыла, што як прэзідэнтка Еўракамісіі не можа каментаваць пытанне сяброўства Украіны ў НАТА, аднак адзначыла поспехі Кіева на шляху да сяброўства ў ЕС.
«Хуткасць, з якой Украіна рухаецца на шляху да сяброўства ў ЕС, уражвае. Гэта працэс, заснаваны на заслугах, і энтузіязм і інтэнсіўнасць, з якімі Украіна рэфармуецца, хутка набліжаюць яе да сяброўства ў ЕС. Я ўпэўненая, што калі яны будуць працягваць так і далей, калі захаваюць хуткасць, поспех будзе хутка. Гэта выдатны прыклад таго, як можна хутка перайсці да сяброўства ў ЕС, калі вы выконваеце неабходныя патрабаванні», — піша «Укранская праўда».
Каментары