Свет55

Супраць руху Украіны ў НАТА выступае Германія — Bild

Унутраны дакумент нямецкага ўрада пацвярджае, што ўрад канцлера Олафа Шольца блакуе пастанову на карысць Украіны адносна яе шляху ў НАТА. Пра гэта паведамляе выданне Bild са спасылкай на дакумент і на людзей, знаёмых з ходам перамоў, піша «Еўрапейская праўда».

Фота: Thierry Monasse / Getty Images

Удзельнікі перамоў з ліку краін НАТА цягам некалькіх дзён узгаднялі выніковы дакумент саміту Альянсу ў Вільні. Паводле інфармацыі выдання, у той час як многія дзяржавы на чале з Францыяй, Вялікабрытаніяй і Польшчай выступаюць за запрашэнне для Украіны, як толькі пачне дзейнічаць рэжым спынення агню з Расіяй, да апошніх выхадных Германія і ЗША не падтрымлівалі такі план.

Замест гэтага Берлін і Вашынгтон заклікалі прытрымлівацца Плана дзеянняў па сяброўстве ў НАТА, ужо сфармуляванага для Украіны ў 2008 годзе. Гэты план прадугледжвае шматлікія крокі і ўмовы, якія Кіеў павінен быў бы выканаць, перш чым атрымаць запрашэнне ў НАТА.

У той жа час, згодна з канфідэнцыйным дакументам нямецкага ўрада, ЗША «заявілі аб сваёй згодзе адмовіцца ад Плана дзеянняў па сяброўстве для Украіны «пры ўмове правядзення далейшых рэформаў».

«Мы хацелі прапанаваць Украіне фінскую мадэль, гэта значыць уступленне на працягу некалькіх месяцаў, як толькі скончацца баявыя дзеянні», — заявіў выданню неназваны дыпламат.

У процівагу гэтаму ў дакуменце нямецкага ўрада гаворыцца пра тое, што ўрад Шольца «не пагодзіцца ні на якія фармулёўкі, якія б стваралі ўражанне «хуткага трэка» для ўступлення Украіны». Аб «пераглядзе рашэння Бухарэста 2008 года» для ўрада Германіі «не можа быць і гаворкі».

Таму Германія не ўспрыме «ні згадкі пра запрашэнне», ні згадкі пра «законнае месца Украіны ў НАТА» ў выніковым дакуменце Альянсу. Урэшце, Берлін «гатовы разглядаць кампрамісныя фармулёўкі» адносна будучага ўступлення Украіны ў НАТА, «хоць умовы для гэтага яшчэ не выкананы».

«Таму не выключана, што нямецкі ўрад пагодзіцца і на адмову ад Плана дзеянняў па сяброўстве, не згаджаючыся, аднак, на практыцы на паскораны прыём Украіны (fast track) па завяршэнні вайны», — піша выданне.

Выданню таксама стала вядома, што ў панядзелак увечары перагаворшчыкі Германіі і іншых дзяржаў збяруцца ў Вільні і паспрабуюць яшчэ раз знайсці кампраміс па Украіне да прыезду кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў. «У горшым выпадку кіраўнікі ўрадаў павінны будуць самі падключыцца да перамоў у аўторак», — сказаў адзін з дыпламатаў.

Каментары5

  • Антон
    10.07.2023
    Як гэтыя немцы задалбалі
  • Макс
    10.07.2023
    Какое НАТО, разворуют там все. Коррупция и кумовство.
  • Арні
    10.07.2023
    Толькі ідыет ня бачыць відавочнага, што шольц на працягу ўсяго канфлікта імкнецца дапамагчы пуціну: адцягвае пастаўкі ўзбраення, накладае вэта на пастаўкі і так далей - робіць усё дзеля таго каб расея паспела лепш узброіцца.

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў1

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская фабрыка пачала рабіць постары з дываноў

Расійскі дэпутат, якога судзяць за антываенныя заявы, у апошнім слове выступіў з пакаяннем перад украінцамі. Суддзя выскачыў з залы4

ГУБАЗіК пагражае Мікіту Мелказёраву — за грубыя словы пра Панамарэнку. А прапагандыст Казакоў заклікае расстраляць43

У ДТЗ у Талачынскім раёне загінулі два чалавекі

Крэмль стаў выдаляць метаданыя з усіх відэа з удзелам Пуціна2

Экс-прэзідэнт Польшчы: Замарожаны канфлікт будзе трагічнай весткай для Украіны4

Упершыню за палову месяца даляр патаннеў

«Калі набыў $20 па курсе 3,3 — і цяпер ты паспяховы інвестар»: як беларусы рэагуюць на скачкі валют7

У 53 гады загінуў былы турэмны начальнік з Оршы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў1

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Галоўнае
Усе навіны →