Свет66

Расійскі святар, пазбаўлены РПЦ сану праз малітвы за мір, перайшоў у Канстанцінопальскі патрыярхат

Канстанцінопальскі патрыярхат аднавіў у сане маскоўскага святара Іаана Коваля, які маліўся за наступленне міру замест таго, каб маліцца, як прадпісвалася зверху, за перамогу Расіі. Святар, такім чынам, прыняты пад амафор Канстанцінопальскага патрыярха Варфаламея.

Айцец Іаан Коваль

Рашэнне аб пазбаўленні сану Іаана Коваля было прынята царкоўным судом Рускай праваслаўнай царквы ў маі гэтага года. Перад гэтым, у лютым, патрыярх Кірыл асабіста забараніў Ковалю служыць.

Падставай для забароны паслужыла тое, што ў «малітве аб святой Русі», у прымусовым парадку распаўсюджанай па епархіях РПЦ, Коваль замест слоў «возстани, Боже, в помощь людем Твоим и подаждь нам силою Твоею победу» прамаўляў «возстани, Боже, в помощь людем Твоим и подаждь нам силою Твоею мир».

Цяпер рашэнне, прынятае Рускай праваслаўнай царквой, абвешчана некананічным (незаконным) і прынятым зыходзячы не з царкоўных, а з палітычных меркаванняў, паведамляе «Радыё Свабода».

Каментары6

  • Студент
    29.06.2023
    Пусть его в Стамбул заберут. Посетил там храм Патриархата на Фанаре, так там молиться реально некому. Только туристы массовость создают. В русском приходе больше людей на литургии чем в главном храме Патриархата. Москва реально Третий Рим. А этот Патриархат одно название - сидят там как мыши под веником.
  • Рэальнасьць
    29.06.2023
    Студент, Духоўнае здароўе вымяраецца ня лічбамі, а вернасьцю Эвангелтлю Ісуса Хрыста, хоць бы нямногіх. Канстантынопальская царква можа мець невялікую колькасьць у Стамбуле, але яна мае вялікія эпархіі па ўсім сьвеце. Масква ня трэці Рым, бо ўпала ў ерась. Яна прапаведуе фальшывую мілітарысцкую ідэалёгію «русского мира», а не Эвангельле любові й міру Ісуса Хрыста. Ёй трэба пакаяцца.
  • Студент
    29.06.2023
    Рэальнасьць , эти сказки кому другому расскажи. Моральный авторитет этого Патриархата невысок, если не сказать что близко плинтуса. Не выдавайте желаемое за действительное.

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы6

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр абароны Ізраіля паабяцаў, што атака на Іран будзе «смяротнай, дакладнай і нечаканай»4

Сіноптыкі анансавалі моцныя дажджы на пятніцу1

Мінск патанае ў густым тумане1

Беларуска выйграла конкурс «Місіс Сусвет 2024»12

Дроны УСУ атакавалі вайсковы аэрадром у Адыгеі

Гродзенцы пра тое, як страцілі магчымасць зарабляць на прыгранічным бізнэсе6

У цэнтры Вільні ўчора ўпаў метэазонд з кантрабандай3

Маштабны фестываль агню ўпершыню пройдзе ў Батанічным садзе Мінска1

Пісьменніца Лілі Эберт, якая выжыла ў Асвенціме, памерла ва ўзросце 100 гадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы6

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Галоўнае
Усе навіны →