Наталля Качанава прапанавала правесці інвентарызацыю прамысловасці Беларусі і Расіі
Расіі і Беларусі неабходна высветліць, што ўжо паспяхова вырабляюць у дзвюх краінах, а якой прадукцыі не хапае, заявіла старшыня верхняй палаты беларускага парламента Наталля Качанава на форуме дзвюх дзяржаў ва Уфе ў аўторак.
Такую прапанову спікер Савета Рэспублікі зрабіла падчас агляду выставы дасягненняў народнай гаспадаркі дзвюх краін разам са старшынёй Савета Федэрацыі Валянцінай Мацвіенкай, як піша «Спутнік».
На выставе былі прадстаўлены сельскагаспадарчая і камунальная тэхніка, транспарт рознага прызначэння, прадукты харчавання і тавары нехарчовай групы.
«Наталля Качанава прапанавала правесці інвентарызацыю прамысловасці абедзвюх дзяржаў, ацаніць, што ўжо паспяхова вырабляюць, а якой прадукцыі яшчэ не хапае ў Расіі і Беларусі. Валянціна Мацвіенка падтрымала гэтую прапанову», — гаворыцца ў паведамленні.
Каментары