Грамадства4141

«Наталля Іванаўна, вы можаце проста адчыніць нам вароты ноччу». Пракоп'еў звярнуўся да Качанавай

Вадзім Пракоп'еў вырашыў запісаць зварот да старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай, каб паспрабаваць схіліць яе да перамоў.

Вадзім Пракоп'еў звярнуўся да Качанавай. Скрын відэа тэлеграм-канала Nexta

Зварот палітыка апублікаваў тэлеграм-канал Nexta.

«Вельмі хутка, Наталля Іванаўна, жыццё прымусіць вас зрабіць вельмі складаны выбар. Мы ўсе назіраем за здароўем Лукашэнкі, і, нягледзячы на тое, што ён мае доступ да самых лепшых дактароў, мы разумеем, што нешта не так (…) Ёсць вялікая імавернасць, што яму не паздаровіцца яшчэ больш і здарыцца знакаміты сцэнар, пры якім вы будзеце на чале гэтай уладнай канструкцыі.

Я дапускаю, што вы пазбаўлены таго ўзроўню садызму, які ёсць у вашага шэфа. Я дапускаю, што, нягледзячы на адданую службу рэйху, вы не ўдзельнічалі асабіста і не аддавалі загады катаваць людзей на Акрэсціна», — кажа Пракоп'еў.

Ён мяркуе, што ў такім выпадку Качанава можа звярнуцца да Крамля па дапамогу, але засцерагае яе ад гэтага.

«Вы можаце ўвайсці ў гісторыю як чалавек, які стаў магільшчыкам беларускай дзяржаўнасці, а можаце стаць народным героем. Я дапускаю, што вы ў падручнік гісторыі хацелі б увайсці не як чалавек, які канчаткова скончыў з беларускай дзяржаўнасцю.

І для гэтага, Наталля Іванаўна, я прашу вас падумаць над прапановай. Гэта прапанова называецца круглы стол. З гісторыі Польшчы мы ведаем, што такое магчыма».

«Вы можаце быць тым чалавекам, які выратуе краіну, — працягвае Пракоп'еў. — Усё, што вам трэба зрабіць, — паверыць, што за намі таксама ёсць сіла. За мяжой ёсць паўмільёна беларусаў, і многія з іх навучаныя вайсковай справе.

Замест таго, каб чакаць, калі рускія правядуць спецаперацыю і падпаўзуць да вас са зброяй ці «Навічком», вы можаце проста адчыніць нам вароты. Ноччу. Я думаю, што Валер Сахашчык і многія іншыя афіцэры зробяць усё, каб транзіт прайшоў мірна». 

Палітык лічыць, што пра такі сцэнар не рана гаварыць.

«Я лічу, што вы знойдзеце спосаб нам падміргнуць, Наталля Іванаўна».

Пракоп'еў заўважае, што не мае надзеі на дамову з Лукашэнкам, які не прыме ніякіх умоў ад Еўропы.

«Наталля Іванаўна, я лічу, што ў вас ёсць варыянт узяць некалькі дзейных сілавікоў у саўдзельнікі, бо я веру, што сярод сілавікоў ёсць невялікая колькасць [людзей], непрамытая рускім светам, гатовая абараняць нацыянальную дзяржаву».

«Мы вас не кінем на разарванне рускім. Калі ласка, думайце», — такімі словамі Пракоп'еў скончыў свой зварот.

Нагадаем, сёння Мінскі гарадскі суд даў палітыку завочна 25 гадоў зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму, з іх 5 гадоў турмы. Яго абвінавацілі ў змове, адным з вынікаў якой стаў нібыта падпал дома Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года.

Каментары41

  • mikola
    21.06.2023
    Glupota pouna ! Jakija peramovy ? Jak maly dzicjak....
  • Машынка
    21.06.2023
    Вадзя, машынка трэба на паслязаутра да Гамбурга, груз забраць, 33 палеты еура, высата 180 см, везци трэба у Каунас. Арганизуеш за недорага? P.S. ужо дэградавау да таго, што на жанчын наязджае. Можа, на дуэль яе выклича неузабаве?
  • Шэф-кухар
    22.06.2023
    Якiя вароты? Чаму ноччу? Прыязджай днем, мейсца табе ужо гатовае

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі21

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве 11-гадовая дзяўчынка забіла бабулю, бо ёй не дазволілі пайсці на прагулку2

Які горад у Беларусі самы сонечны?34

У Гродне заўважылі першага матылька1

«Заўсёды з усмешкай». Былая зняволеная расказала пра гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову

У Швецыі асудзілі мужчыну, які п'яны кіраваў дронам. Такое ўпершыню ў гісторыі

У Баранавіцкім раёне жанчыну, верагодна, загрызлі жывёлы

Прыднястроўе дамовілася з Малдовай аб пастаўках газу без Расіі2

Лян Вэньфэн — таемны заснавальнік DeepSeek, які перавярнуў свет штучнага інтэлекту6

550 рублёў за адзін артыкул. Колькі прапагандысты ў СБ зарабілі на ачарненні Бяляцкага, Дашкевіча і Золатавай6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі21

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць