Грамадства11

Супраць палітвязня Алега Яфрэменкі завялі трэцюю крымінальную справу

Алега неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА, а нядаўна супраць яго распачалі ўжо трэцюю крымінальную справу — зноў па ч. 1 арт. 411 КК. У хуткім часе над палітвязнем адбудзецца суд, як паведамляе «Вясна». 

15 жніўня мінулага года ў судзе Ленінскага раёна Магілёва Алегу Яфрэменку прысудзілі ў дадатак да ранейшых чатырох гадоў з паловай калоніі яшчэ год у зняволенні. Яго абвінавацілі па ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы»).

Раней палітвязню ўжо ўзмацнялі рэжым: у верасні 2021 года з калоніі, дзе ён адбываў тэрмін за падсечку міліцыянту, Алега перавялі на турэмны рэжым.

З 18 лістапада Алег пачаў адбываць тэрмін у папраўчай калоніі №9. Але, па інфармацыі праваабаронцаў, адміністрацыя ўстановы ўвесь час цісне на Алега, і новы суд над ім стаў вынікам якраз гэтага.

Каментары1

  • mikola
    23.06.2023
    Skada.Dab*iuc hlopca ci zab*iuc.....

Памерлага 52-гадовага аўтаслесара з Віцебска год назад страшна збілі міліцыянты3

Памерлага 52-гадовага аўтаслесара з Віцебска год назад страшна збілі міліцыянты

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшла новая кніга #IMBY пра беларускую гісторыю 1991-2005 гадоў3

Букмекерскі рынак паказаў рэзкі рост падтрымкі Дональда Трампа 14

Раней Беларусі прарочылі вобраз «вялікай Малдовы». А куды рухаемся цяпер?4

Буданаў асабіста ўдзельнічаў у аперацыі па вызваленні Ваўчанскага завода1

Лецішча калумністкі Ганны Златкоўскай арыштавалі

Сілавікі затрымлівалі адміністратарку дваровага чата, якая вярнулася ў Беларусь з Польшчы

Назвалі нобелеўскіх лаўрэатаў па хіміі2

Завочна будуць судзіць вядомага эканаміста Паўла Данейку5

Зборная Літвы па пляжным футболе адмовілася гуляць з беларусамі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерлага 52-гадовага аўтаслесара з Віцебска год назад страшна збілі міліцыянты3

Памерлага 52-гадовага аўтаслесара з Віцебска год назад страшна збілі міліцыянты

Галоўнае
Усе навіны →