Свет88

Абама не лічыць, што ў 2014 годзе свет недастаткова строга адрэагаваў на анексію Крыма

44-ы прэзідэнт ЗША Барак Абама не лічыць, што ў 2014 годзе сусветная супольнасць спусціла Уладзіміру Пуціну з рук анексію Крыма, недастаткова строга адрэагаваўшы на захоп паўвострава ці не прачарціўшы нейкіх прынцыповых «чырвоных ліній», як піша Бі-бі-сі.

Барак Абама. Фота: Win McNamee / Getty Images

Такую заяву Абама, які ўзначальваў амерыканскую адміністрацыю з 2008-га па 2016 год, зрабіў напярэдадні ў чацвер у інтэрв'ю Сі-эн-эн.

Адно з пытанняў міжнароднай аглядальніцы канала Крысціян Аманпур тычылася якраз ацэнкі заднім чыслом рэакцыі калектыўнага Захаду (у першую чаргу ЗША і Еўрасаюза) на абуральнае парушэнне Масквой міжнароднага заканадаўства.

Паводле Абамы, у 2014 годзе ўкраінская дзяржава была прынцыпова іншай, як і ўкраінская палітыка. І ў Крыме, і ў кантынентальнай частцы Украіны было дастаткова рускамоўных людзей, лаяльных Крамлю і ўспрымальных да расійскай прапаганды.

«Нам з Меркель давялося прыкласці нямала намаганняў, каб пераканаць еўрапейскіх партнёраў увесці тыя санкцыі, што мы ў выніку ўвялі, і не даць Пуціну, захапіўшы Данбас, рушыць далей», — запэўніў Абама.

«Улічваючы, у якім стане знаходзілася тады Украіна і якія настроі пераважалі на той момант у Еўропе, я лічу, што мы цалкам стрымалі ўдар», — падсумаваў Абама.

Каментары8

  • Праўдаруб
    23.06.2023
    Лепш бы маўчаў. Менавіта даволі мяккая рэакцыя на Крым стала адной з памылак, якія прывяла да таго, што ў 2022-м Путлер наважыўся на поўнавартаснае ўварванне ва Украіну.
  • Ге
    23.06.2023
    Мистер "перегрузка".
  • Гость
    23.06.2023
    То, что Обама говорит об этом и является косвенным доказательством того , что он ’’чувствует’’ и понимает уровень своей ответственности и несостоятельности .

Лукашэнка стаў прадзедам5

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»22

Як мінімум 56 чалавек загінулі падчас цісканіны на футбольным стадыёне ў Гвінеі

Купаўся ў моры, хадзіў у горы і зарабіў 8 тысяч еўра. Беларус расказаў пра сваю сезонную працу ў Харватыі6

Адзін са спарынг-партнёраў Лукашэнкі пазабаўляўся, даўшы інтэрв'ю нейрасетцы1

У Гомелі асудзілі ўкраінца і двух беларусаў за «агентурную дзейнасць» і «здраду дзяржаве». Летась пра іх паказвалі фільм

У цэнтры Мінска таксіст пратараніў некалькі машын ВІДЭА1

У Мінску каля Камароўкі заўважылі цэлую зграю свойскіх пацукоў. На рынку кажуць, што гэта не іхнія ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам5

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →