Контрнаступ: украінцы ўжо вызвалілі восем населеных пунктаў — Мінабароны
Вызваленая на поўдні плошча складае 113 квадратных кіламетраў.
На працягу двух тыдняў на Бярдзянскім і Мелітопальскім напрамках украінцы вызвалілі восем населеных пунктаў. Пра гэта паведаміла намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр у сваім тэлеграм-канале.
Агульная інтэнсіўнасць баёў на мінулым тыдні знізілася: адбылося 41 боесутыкненне, украінскія войскі прасунуліся ў глыбіню захопленых тэрыторый на некалькіх участках.
Падраздзяленні «Таўрыя» вызвалілі 8 населеных пунктаў: Навадараўку, Ляваднае, Старажова, Макараўку, Благадатнае, Лабковае, Няскучнае, Пяціхаткі.
У цэлым падраздзяленні на Таўрыцкім кірунку прасунуліся ў глыбіню праціўніка да 7 км. Вызваленая на поўдні плошча складае 113 квадратных кіламетраў, як паведаміла Маляр.
-
Герой вызвалення Марыупаля ў 2014-м стаў камандуючым Сухапутнымі сіламі УСУ
-
Каб вярнуць сваіх салдат з палону, Украіна гатова мяняць іх нават на калабарантаў і парэшткі савецкага разведчыка
-
Z-ваенкар пахвалілася, як белгарадская тэрабарона збіла са стрэльбы дрон. Аказалася, гэта быў расійскі дрон за $90 тысяч
Каментары