Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў вечаровым звароце заявіў, што ва Украіне не знішчана ніводнай сістэмы Patriot. Так ён адказаў Уладзіміру Пуціну.
«Хто б там у Расіі не расказваў, нібыта нашы Patriot знішчылі, усе яны ёсць, усе яны працуюць, усе яны збіваюць расійскія ракеты. І збіваюць максімальна эфектыўна. Ніводнага Patriot не знішчана!» — сказаў Зяленскі.
16 чэрвеня прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія нібыта знішчыла пад Кіевам 5 комплексаў Patriot і можа знішчыць любы будынак у цэнтры Кіева.
Раней Мінабароны Расіі заяўляла аб нібы знішчэнні зенітнага ракетнага комплексу Patriot у Кіеве з дапамогай гіпергукавога ракетнага комплексу «Кінжал». Паветраныя сілы УСУ абверглі гэтую заяву.
Падлік галасоў у ЗША. Трамп лідзіруе, перамагаючы ва ўсіх хісткіх штатах
Светабнаўляецца
Каментары
Американцы ломать свой бизнес не хотят ,потому выпустили новые методички.