Здароўе66

Як і навошта пераадольваць залежнасць дзяцей ад мульцікаў, цукерак і смартфонаў. Чатыры парады па «антыдафамінавым» выхаванні

Сацыяльныя сеткі і ражок марожанага маюць нешта супольнае з наркотыкамі: яны таксама выклікаюць усплёск дафаміну. Хоць у выпадку з наркотыкамі яго выдзяляецца значна больш, невялікі ўсплёск таксама ўплывае на нашы паводзіны, асабліва ў доўгатэрміновай перспектыве. Гэта фарміруе нашы звычкі, рацыён, а таксама ўплывае на псіхічнае здароўе.

Дафамін мае вырашальнае значэнне для падтрымання жыцця. Вада, бяспека, сацыяльнае ўзаемадзеянне, сэкс, ежа — на працягу дзесяцігоддзяў навукоўцы лічылі, што дафамін прыцягвае нас да гэтых жыццёва важных патрэб праз адчуванне задавальнення.

Папулярная псіхалогія назвала гэтае рэчыва «малекулай шчасця».

Але даследаванні, праведзеныя за апошняе дзесяцігоддзе, паказваюць, што дафамін не робіць нас шчаслівымі. У першую чаргу ён выклікае пачуццё жадання, прымушае нас штосьці хацець.

Усплёск дафаміну ў мозгу прымушае вас нечага шукаць або працягваць рабіць тое, што вы робіце, расказвае NPR. А таксама ён кажа мозгу звяртаць асаблівую ўвагу на тое, што выклікае ўсплёск.

Важна (і дзіўна), што вам можа нават не падабацца дзейнасць, якая выклікае ўсплёск дафаміну. Калі вы паразмаўляеце з людзьмі, якія трацяць шмат часу на пакупкі ў інтэрнэце або на прагляд сацыяльных сетак, яны раскажуць, што не заўсёды добра пасля гэтага пачуваюцца, — часцей дрэнна.

Што ўсё гэта значыць для вашых дзяцей?

Калі дзіця глядзіць мульцікі і бачыць рознакаляровыя выявы, яго мозг зноў і зноў адчувае ўсплёск дафаміну, які прымушае дзіця працягваць глядзець, нават калі яно ўжо стамілася і хоча спаць.

І калі вы гаворыце ісці спаць, мозг дзіцяці ў гэты момант аб'ектыўна не гатовы да таго, каб спыніць прагляд, бо ён лічыць, што задавальняе патрэбу, якая такая ж важная для жыцця, як і пошук вады ў пустыні.

Такім чынам, у гэты момант вы змагаецеся не з дзіцем, а з дафамінам. І вось некалькі парад, якія вам дапамогуць у такім змаганні.

Парада 1. Пачакайце пяць хвілін

Усплёск дафаміну моцны, але ён хутка мінае. У яго кароткі перыяд паўраспаду. Калі вы прыбераце сігнал, які запускае дафамін, і пачакаеце ад дзвюх да пяці хвілін, то большая частка цягі звычайна праходзіць.

Іншымі словамі, калі вы спыняеце мульцікі на 30-й хвіліне або прапануеце з цэлага торта тоненькі кавалачак, то можаце сутыкнуцца з ныццём, пратэстам і слязамі, але гэта рэакцыя, хутчэй за ўсё, будзе кароткай.

І галоўнае — трэба прыбраць з поля зроку трыгер дафаміну, таму што, убачыўшы ноўтбук або ўвесь торт, можна зноў запусціць «цыкл жаданняў».

Парада 2. Высветліце, якія заняткі вашага дзіцяці — гэта здаровая крыніца дафаміну, а якія — не

Дафамін у цэлым нядрэнная рэч: ён матывуе дзяцей дзейнічаць і заставацца засяроджанымі. Але звярніце ўвагу на тое, як ваша дзіця адчувае сябе пасля спынення актыўнасці. Калі яно пачуваецца добра, гэта значыць, што крыніца дафаміну здаровая, а рызыка, што дзейнасць стане для дзіцяці праблемнай, — даволі нізкая.

Так, у дзяцей звычайна няма праблем з выключэннем аўдыякніг або спыненнем працы над мастацкімі праектамі. Тое ж самае датычыць відэазванкоў з сябрамі, размалёўвання, чытання і гульняў з сябрамі на вуліцы. Гэтыя заняткі ў доўгатэрміновай перспектыве паляпшаюць паводзіны, а не пагаршаюць іх.

Калі ж дзіця адчувае сябе горш пасля заняткаў або перакусу і яго паводзіны пагаршаюцца, то ёсць высокая рызыка таго, што гэты занятак можа загнаць дзіця ў кампульсіўную пятлю. Калі дзеці пачынаюць займацца нечым занадта часта і на працягу доўгага часу, то яны сапраўды могуць страціць кантроль.

Даследаванні паказваюць, што з часам мозг некаторых людзей можа станавіцца больш адчувальным да дафаміну, выкліканага нейкай канкрэтнай дзейнасцю. І, такім чынам, чым больш часу чалавек траціць на гэты занятак, тым больш ён можа хацець тым займацца — нават калі гэты занятак становіцца непрыемным. Тут бацькі павінны праявіць увагу і, па магчымасці, абмежаваць частату і працягласць такіх заняткаў.

Парада 3. Стварыце здаровае асяроддзе

Абсталюйце ў сваім доме месцы, дзе дзіця не зможа атрымаць доступ да праблемных прылад ці ўбачыць іх. Напрыклад, няхай у доме будзе толькі адзін пакой, дзе дзеці могуць карыстацца тэлефонам або планшэтам. Трымайце гэтыя прылады далей ад спальняў, кухні і аўтамабіля.

Або стварыце абмежаванні па часе: калі ёсць магчымасць, звядзіце выкарыстанне прылад да вызначанага непрацяглага часу ў дзень. Або бярыце штотыднёвы «тэхнічны шабат», калі ўсе члены сям'і 24 гадзіны адпачываюць ад сваіх тэлефонаў і планшэтаў.

Што датычыць нездаровых прадуктаў, проста старайцеся не трымаць іх дома. Напрыклад, завядзіце звычку, што марожанае сям'я есць толькі падчас спецыяльных паходаў у кафэ.

Такія абмежаванні, створаныя ў асяроддзі, — фізічныя і храналагічныя — могуць мець вялікую ўладу над нашым мозгам. Дзіўна, але, калі мы ведаем, што не можам выкарыстоўваць прыладу, цяга праходзіць.

Рэч у тым, што калі мы бачым прыладу ці нешта салодкае, гэта ўжо выклікае ўсплёск дафаміну яшчэ да таго, як ты пачаў есці або карыстацца тым жа планшэтам. Гэты ўсплёск можа быць нават большым, чым падчас актыўнасці. Нават проста ўбачаны планшэт на паліцы можа стаць стымулам для выдзялення дафаміну. Таму лепш проста прыбраць такія рэчы — спачатку можа быць «ломка», але з часам цяга знікае. Дайце дзецям час адаптавацца.

Парада 4. Паспрабуйце змяніць звычку

Замест таго, каб цалкам забараніць нешта, паспрабуйце замяніць яго падобным, але больш карысным. Напрыклад, калі вы не можаце цалкам забараніць відэагульні, заахвочвайце да тых гульняў, якія напраўду развіваюць: трэніруюць сацыяльныя і моўныя навыкі, вучаць будаваць стратэгію. Або ўхваляйце выкарыстанне мабільных праграм па вывучэнні моў.

Важнай акалічнасцю ёсць і тое, наколькі жыццё дзіцяці багатае па-за экранам. Ці ёсць час для таго, каб проста гуляць, сустракацца з сябрамі, даглядаць жывёліну, майстраваць штосьці ўласнаруч. Дзіця страціць цікавасць да мульцікаў, калі ў рэальнасці яго будуць чакаць больш важныя і цікавыя заняткі.

Чытайце яшчэ:

Яркія цукеркі, марожанае і салодкія ёгурты. Калі вы іх ясце, вазьміцеся за галаву

Чым менш часу мы праводзім у сацсетках, тым лепш сябе адчуваем. Але і без сацсетак цяпер немагчыма. Вось як правільна выбудаваць баланс

«Гэта новая норма». Як сацсеткі змяняюць мозг падлеткаў — навуковае даследаванне

Каментары6

  • наташя
    17.06.2023
    шэу, а вы прауда нарадзілі другова (?) сына ў свій дзень народжання? )
    то бок роуна 9 месяцау пасля 1 апрэля спусця ?
    ну ви
    малаток )

  • Олег
    18.06.2023
    Сразу нейролептики типичные давайте. Блокируют дофаминовые рецепторы.
  • Bhagawan
    18.06.2023
    Vy byccam pytańni dresiroŭki žyviłaŭ abmiarkoŭvajecie.

«За адно прывітанне могуць закінуць 200 даляраў». Беларус расказаў пра асаблівасці працы на «Онліфанс»

«За адно прывітанне могуць закінуць 200 даляраў». Беларус расказаў пра асаблівасці працы на «Онліфанс»

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўца рэйсавага аўтобуса спрабаваў увезці з Польшчы каля 500 старажытных манет3

Украіна праспала дронавую рэвалюцыю? Чаму оптавалаконныя дроны мяняюць многае на полі бою14

Што трэба есці пасля прыёму антыбіётыкаў?2

«Мякка кажучы, ніякай капітуляцыяй не пахне». Z-ваенкар засцярог расіян ад ваеннай эйфарыі6

У «Зялёнай гавані» стварылі хатку для бяздомных сабак і прапануюць усім ахвотным скарыстацца чарцяжамі

У Вільні вандалы дабраліся да магілы каліноўца Аляксандра Царука7

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр10

З'яўленне паўночнакарэйскіх войскаў ва Украіне — крок да Трэцяй сусветнай?6

Стварылі першае беларускамоўнае радыё, дзе замест вядучых — штучны інтэлект15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За адно прывітанне могуць закінуць 200 даляраў». Беларус расказаў пра асаблівасці працы на «Онліфанс»

«За адно прывітанне могуць закінуць 200 даляраў». Беларус расказаў пра асаблівасці працы на «Онліфанс»

Галоўнае
Усе навіны →