Здароўе44

Чым менш часу мы праводзім у сацсетках, тым лепш сябе адчуваем. Але і без сацсетак цяпер немагчыма. Вось як правільна выбудаваць баланс

Псіхолагі раяць пераналадзіць сваю стужку, увесці абавязковыя разгрузачныя дні, а таксама правіла «а вось гэта я раблю ў рэале». Вось рэалістычныя стратэгіі для кожнага.

Многія бацькі заўважаюць, што іх дзеці становяцца больш упэўненымі ў сабе і менш схільнымі да перападаў настрою, калі менш карыстаюцца тэлефонамі (напрыклад, у лагерах, дзе тэлефоны забароненыя). Гэтыя назіранні цалкам пацвярджае даследаванне, апублікаванае Амерыканскай псіхалагічнай асацыяцыяй, піша NPR.

Аўтарка працы Хелен Тай, аспірантка, якая вывучае псіхалогію ва Універсітэце Макгіла, і іншыя даследчыкі вырашылі праверыць, ці палепшае ў маладых людзей успрыманне ўласнага цела, калі яны будуць праводзіць менш часу ў Instagram, TikTok і Snapchat. Даследчыкі набралі некалькі соцень добраахвотнікаў ад 17 да 25 гадоў, у якіх былі сімптомы трывогі ці дэпрэсіі (што магло зрабіць іх уразлівымі для ўздзеяння сацыяльных сетак).

Палову ўдзельнікаў папрасілі скараціць выкарыстанне сацсетак да 60 хвілін за дзень на працягу трох тыдняў, а іншая палова працягвала карыстацца сацсеткамі без абмежаванняў — у сярэднім каля трох гадзін у дзень.

У пачатку і ў канцы даследавання ўдзельнікаў прасілі адказаць на пытанні, якія ўключалі такія сцвярджэнні, як «Я вельмі задаволены тым, як я выглядаю» і «Я задаволены сваёй вагой». У групе, якая скараціла выкарыстанне сацыяльных сетак, агульны бал за знешні выгляд палепшыўся з 2,95 да 3,15 па 5-бальнай шкале. Гэта можа здацца невялікай зменай, але любая змена за такі кароткі перыяд, па словах аўтараў працы, кідаецца ў вочы.

Платформы сацыяльных сетак увесь час развіваюцца і прыцягваюць маладых карыстальнікаў.

«Лічбавы свет нікуды не дзенецца, — кажа Тай. — Але ўзнікае пытанне: як нам адаптавацца да гэтага новага свету такім чынам, каб ён не пагаршаў наша жыццё і не кантраляваў нас?»

Вось некалькі ідэй, якія варта паспрабаваць:

1. Наладзьце стужку такім чынам, каб абмежаваць кантэнт, які вас прыбівае

Instagram і TikTok запоўненыя ідэалізаванымі выявамі цел. Фільтры дапамагаюць людзям здавацца больш зграбнымі, загарэлымі ці прыбіраюць маршчыны.

«Алгарытм падштурхоўвае вас да кантэнту, арыентаванага на цела, бо гэта тое, што прадаецца», — кажа Лексі Кайт, суаўтарка кнігі «Больш, чым цела: ваша цела — інструмент, а не ўпрыгажэнне». Паводле яе слоў, сацыяльныя сеткі могуць распаўсюджваць шкодныя культурныя пасланні, асабліва для дзяўчат і жанчын, пра тое, што іх больш за ўсё цэняць за прыгажосць і сэксуальную прывабнасць.

Такім чынам, карыстальнік павінен ставіць гэтаму заслону. «Задумвайцеся, як кожная выява і ўліковы запіс прымушаюць вас пачувацца», — кажа Лексі. Калі нейкія пасты ці гісторыі прымушаюць вас адчуваць сябе некамфортна ці горшым за кагосьці, адключыце гук ці адпішыцеся. «Я сама менавіта так раблю, — кажа Кайт. — Вы і толькі вы самі вырашаеце, хто павінен, а хто не павінен быць у вашай стужцы».

2. Увядзіце «разгрузачныя дні»

Мастачка і рэжысёрка Ціфані Шлейн кажа, што, калі хаця б адзін дзень на тыдзень вы адключыцеся ад сацыяльных сетак, гэта зменіць ваша жыццё. Кожную пятніцу ўвечары яна выключае свае прылады і бярэ 24-гадзінны перапынак, які называе «мой сацсетачны Шабат». Яна і яе сям'я прынялі для сябе такое рашэнне 13 гадоў таму, калі яе дзеці былі маленькія.

«Гэты «разгрузачны дзень» сапраўды дапамагае перазагрузіцца», — кажа Ціфані.

Яна аўтарка кнігі «24/6: адмова ад экранаў адзін дзень у тыдзень, каб атрымаць больш часу для творчасці і адносін», а цяпер працуе над фільмам пра мысленне падлетка.

У падлеткаў на выхадных часта развіваецца так званы «сіндром страчаных магчымасцяў», бо ў сацыяльных сетках кожны выглядае занятым, шчаслівым, папулярным, «а я сяджу дома, і ў мяне нічога цікавага не адбываецца». Дык вось, вечар пятніцы добры момант, каб забыць пра сацсеткі да нядзелі.

3. Адключыце апавяшчэнні і пастаўце праграмы-абмежаванні на выкарыстанне сацсетак

Калі вы хочаце абмежаваць сацыяльныя сеткі да гадзіны ў дзень, пачніце з адсочвання часу ў кожным дадатку. У iPhone ёсць трэкер экраннага часу, які дазваляе даведацца, колькі часу вы марнуеце на праграмы і сайты, а таксама як часта бераце ў рукі тэлефон.

Акрамя таго, вы можаце адключыць апавяшчэнні з сацыяльных сетак, каб яны не адлюстроўваліся на галоўным экране.

4. Выкарыстоўвайце час, які вы марнавалі на сацсеткі, каб рабіць больш насычаным рэальнае жыццё

Банальшчына, але ж праўда — і сяброўства, і адносіны, і музыка, і лекцыі ў анлайне гэта не тое самае, што ўжывую. Плануйце сустрэчы ў рэальным жыцці, выходзьце на імпрэзы, ездзіце, хадзіце, бегайце, плавайце, слухайце.

Спорт, культурнае жыццё, царква, кавярні, госці — усё гэта дае большую радасць, чым гартанне стужкі. 

5. У сацсетках шукайце не тых, хто «папулярны», а тых, з кім у вас блізкія інтарэсы і каштоўнасці

Смела адпісвайцеся ад тых, чытанне каго выклікае ў вас дыскамфорт. 

Каментары4

  • Тіль
    05.03.2023
    Bhagawan, ты дыназаўр, цябе ўвогуле не існуе.
  • Ілан Маск
    05.03.2023
    А чаму без сацсетак немагчыма? Хто гэтую лухту прыдумаў? У сацсетках толькі інфармацыйнае смецце. Хочаце камунікаваць - сустрэньцеся ці стэлефануйцеся.
  • Жан-Клод Ван-Дам
    05.03.2023
    Тіль, адразу ўспомніў баян пра hr, якая адкідвала рэзюмэ тых, чый акаўнт не знаходзіла ў сацсетках. Маўляў, акаўнт выдалены, бо прэтэндэту ёсць што хаваць. То бок яна не магла ўявіць, што існуюць людзі, якім гэта непатрэбна :))))

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак16

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак

Усе навіны →
Усе навіны

Урад зноў увёў ліцэнзаванне на вываз яблык, цыбулі і капусты2

Прынцэса Кэтрын упершыню пасля заканчэння курса хіміятэрапіі з’явілася на публіцы

Зяленскі абвергнуў, што падчас еўрапейскага турнэ ён абмяркоўваў пытанне перамір'я з Расіяй

15-гадовы кандытар з Мінска робіць торты на замову: прыгожа, але шалёна дорага13

Адбыўся новы выбух на нафтабазе ў Феадосіі, якая гарыць чацвёрты дзень4

Сталі вядомыя пераможцы штогадовай прэміі за найлепшыя ФОТЫ дзікай прыроды1

Ужо амаль палова расіян заявіла, што вайна прынесла Расіі больш шкоды, чым карысці11

У ЗША бушуе ўраган «Мілтан» ВІДЭА5

Па ўсёй Беларусі проста цяпер назіраюць паўночнае ззянне ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак16

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак

Галоўнае
Усе навіны →