У Данецку сілы УСУ ўдарам знішчылі 56 расійскіх вайскоўцаў — Генштаб
У акупаваным Данецку ўкраінцы ўдарылі па раёне сканцэнтравання расійскіх баевікоў у трэніровачным лагеры і знішчылі 56 захопнікаў.
«У паўднёва-заходняй частцы Данецка ўстаноўлена знаходжанне падраздзялення «Ахмат». Акупанты займаюцца рабаваннем цывільнага насельніцтва ў згаданым раёне горада, а таксама здымаюць пастановачныя відэа аб вядзенні баявых дзеянняў», — паведамляе Генштаб.
У штабе адзначылі, што 6 чэрвеня сілы абароны нанеслі эфектыўны агнявы ўдар па раёне сканцэнтравання баевікоў у трэніровачным лагеры. У выніку вораг панёс страты — 56 загінулых.
«Санітарныя страты ўдакладняюцца», — дадалі ў штабе.
Каментары