У фінале, што прайшоў у Празе, англійскі клуб выйграў у «Фіярэнціны» — 2:1.
«Вэст Хэм» адкрыў лік у матчы. На 62-й хвіліне з пенальці вызначыўся алжырац Бенрахма.
Праз пяць хвілін Банавентура зраўняў — 1:1.
Але ў канцы другога тайма Боўэн паставіў кропку — 2:1.
Такім чынам, другі італьянскі клуб не здолеў узяць трафей. Тыдзень таму ў фінале Лігі Еўропы «Рома» па пенальці прайграла «Севільі» — 1:4 (асноўны і дадатковы час — 1:1).
У суботу пройдзе фінал Лігі чэмпіёнаў: «Манчэстэр Сіці» — «Інтэр» (Мілан).
Каментары