Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» падала ў Мінюст дакументы на перарэгістрацыю без спісу сяброў
20 мая адбыўся XXII з'езд партыі, які прыняў пастанову пра неабходнасць праходжання такой працэдуры, паведамляе праект «Позірк».
«З'езд палічыў, што астатнія варыянты будуць горшымі. А іх два: самаліквідацыя ці ліквідацыя партыі. Мы падалі [дакументы], і няхай улада вырашае, што ёй цяпер рабіць», — паведаміла крыніца «Позірку».
Пры гэтым з'езд вырашыў «у мэтах забеспячэння бяспекі не падаваць спіс сяброў партыі з персанальнымі звесткамі».
31 мая дакументы на перарэгістрацыю таксама без спісу сяброў падала партыя «Зялёныя».
Каментары