«Гэта не пра нас — стылісты, візажысты…» Качанава раскрыла сакрэт свайго стылю
Прадстаўніца працоўнага калектыву «Еўрагандлю» задала падчас наведвання старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай гэтай арганізацыі асабістае пытанне чыноўніцы: ці карыстаецца яна паслугамі стыліста? Адказ апублікавала прэс-служба Савета Рэспублікі.
«Гэта не пра прадстаўнікоў улады Беларусі. Гэта не пра нас — стылісты, візажысты…
— рашуча адмежавалася Качанава ад усіх навамодных тэндэнцый. — Няма ніякіх стылістаў, ніякіх візажыстаў. Я шыю адзенне ў атэлье з тканіны «Камволь» і заўсёды нашу вопратку беларускай вытворчасці».
Каментары