Моды1212

Выкарані ў сабе чыноўніцу. Шэсць памылак у стылі, якія псуюць вобраз

У народзе слова «чыноўніца» мае сталую канатацыю і тычыцца не столькі прафесіі, колькі стылю жыцця. Пачуўшы яго, усплывае вобраз жанчыны з залітым лакам начосам і нязменна незадаволеным выразам твару. Ад такіх жанчын вее бяздонным сумам па няздзейсненых марах і фантомным болем — па мінулай маладосці.

Фота: БелТА, novgazeta.by

«Чыноўніцы» не бяруцца з ніадкуль — у іх ператвараюцца цікавыя маладыя жанчыны, актывісткі і выдатніцы. У сваім жыцці яны ўсё зрабілі правільна: скончылі ВНУ, завялі сям'ю, на працы былі зручнымі працоўнымі конікамі і дабіліся нейкіх кар'ерных вышынь. Яны заўсёды на перадавой: гатовыя суцешыць, прыкрыць, перапрацаваць, заплюшчыць вочы і змаўчаць, дзе трэба. 

Чытаючы гэта і злосна хіхікаючы, не думайце, што «ператварэнне ў чыноўніцу» вам не пагражае — асаблівасці выхавання дзяўчат у нашай краіне ставяць у групу рызыкі практычна кожную. Ярлыкi ў духу «ты ж дзяўчынка/жанчына», «ты ж маці» працягваюць вісець каменем на шыі жанчын на працягу ўсяго жыцця, і пазбавіцца ад іх без удумлівай працы над сабой бывае вельмі цяжка.

Асоба больш важная за функцыю

Што небяспечнага ў такіх ярлыках? Многім жанчынам, выхаваным у нашай культуры, уласцівая гіперадказнасць — у адносінах да партнёра, бацькоў, дзяцей і працы. Але нашы рэсурсы абмежаваныя і, запаўняючы жыццё чужымі інтарэсамі, мы нязменна выштурхоўваем з яго свае. Дэградацыя асабістага прыкрываецца функцыяй — і мы ўжо бачым не чалавека, а «члена Савета Рэспублікі» з патухлым позіркам і стомленым тварам.

Наталля Качанава. Скрыншот відэа

Што рабіць? Перастаць думаць, што свет трымаецца на вашых плячах. Дзеці з'ядуць на вячэру бутэрброды, партнёр сам памые адзенне, а бос перастане выкарыстоўваць вашу гіперадказнасць, калі вы пабудуеце межы. Вызваліўшы час, яго можна выдаткаваць на адпачынак ці даследаванне таго, хто вы ёсць па-за сацыяльнымі ролямі. Разуменне, што робіць вас больш шчаслівай і напаўняе рэсурсам, дапаможа, калі вы, дагаджаючы іншым, ужо паспелі разрадзіць сваю батарэйку.

Закансерваваны вобраз

«Чыноўніца» жыве ўспамінамі пра лепшыя гады. Тады, у 80-х, яна была камсаргам, за ёй увіваліся першыя хлопцы на курсе, яна была лёгкай на ўздым і заразліва рагатала з жартаў сябровак. Туга па «мінулай сабе» кансервуе вобраз і не дае развівацца новаму. Так у гардэробе з'яўляюцца аднолькавыя гарнітуры часоў перабудовы, укладкі пачатку стагоддзя і афарбоўка «пярынкамі», якая была моднай у нулявых.

Афарбоўкі Таццяны Лугіной, старшыні канцэрна «Беллегпрам», — выдатная ілюстрацыя. Чыноўніца нярэдка мяняе колер валасоў, але на стылевым таймлайне скача ад 90-х да 2000-х. Вядома, назваць такi вобраз сучасным мы не можам.

Таццяна Лугіна. Фота: БелТА

Што рабіць? На працягу жыцця мы мяняемся: атрымліваем новыя веды, пашыраем скарбонку роляў, лепш разумеем сябе, змяняемся фізічна. Адпаведна, наш вобраз павінен адлюстроўваць гэтыя змены. Паглядзіце фатаграфіі n-гадовай даўніны і задумайцеся: ці дазваляеце вы сабе мяняцца?

Дарэчы, 10 аднолькавых пар джынсаў або бясконцыя худзі — таксама нагода задумацца аб «кансервацыі» вобраза. Рызыкнiце выйсці за звыклыя рамкі — гэты досвед можа аказацца цікавым.

Старэючыя дзяўчаты

«Дзяўчынка павінна быць мілай», — казалі нам у дзяцінстве. І нават калі «чыноўніца» даўно ўжо не дзяўчынка ці ёй проста не пасуюць мімішныя вобразы, яна ўсё адно спрабуе маскіраваць свой досвед або прамалінейнасць характару рушамі і кветачкамі. Выглядае гэта дрэнна: дысананс паміж асобай і інфантыльным адзеннем настолькі вялікі, што ствараецца ўражанне, быццам жанчына, якая абрала такі вобраз, у разладзе са сваім унутраным светам.

Як выглядае інфантыльнасць у іміджы можна прасачыць на прыкладзе члена Савета Рэспублікі Эльвіры Сарокі. Акрамя рушаў, жанчына любіць дзіўны манікюр і адзенне ў буйныя кветкі.

Эльвіра Сарока. Фота: novgazeta.by

Нішто з вышэйпералічанага не робіць палітыка больш мяккай ці лёгкай. Спроба здавацца лёгкім воблачкам або пухнатым кацянём, калі такой не з'яўляешся, толькі падкрэслівае супрацьлегласць.

Эльвіра Сарока. Фота: novgazeta.by

Схаваць грузнасць інфантыльным дзявочым нарадам не атрымаецца — дысананс паміж героем і абраным вобразам занадта вялікі.

Член Савета Рэспублікі Наталля Якубіцкая. Фота: газета «Адзінства»

Што рабіць? Зразумець, каму мы спрабуем хлусіць і навошта мы гэта робiм, які адсутны элемент жыцця спрабуем кампенсаваць рушамі і кветкамі. Нярэдка вынік разважанняў зводзіцца да страху быць адвергнутай ці да непрыняцця свайго ўзросту. І тое, і другое лёгка карэктуецца псіхатэрапіяй, а пазней — новым гардэробам.

Татальны сэксапіл

Часцей за ўсё «чыноўніцы» жывуць у выдуманым свеце, дзе яны — цэнтр прыцягнення сусвету. Такія жанчыны заўсёды ўпэўненыя, што маюць рацыю, і не цярпяць iншых меркаванняў. Вынік такіх паводзін — адрыў ад рэальнасці і поўная дэзарыентацыя ў соцыуме.

У іміджы гэта выяўляецца ў адсутнасці пачуцця меры і дарэчнасці.

Калі мера і дарэчнасць знаходзяцца ў балансе, яны паказваюць, што чалавеку ўласцівы ўнутраная раўнавага, ясны розум, павага да іншых і добрая сацыяльная інтэграцыя. Калі гэтыя два кампаненты «правальваюцца», мы бачым адваротнае: эмацыйны голад, стрэс, разгубленасць.

Алена Бубенчык. Фота: rgazeta.by

Адрыў ад сацыяльных нормаў добра бачны на прыкладзе былой намесніцы старшыні Гродзенскага аблвыканкама Алены Бубенчык — на змену дарэчнаму адзенню тут прыйшоў татальны сэксапіл. Для працоўных лукаў дама выбірае сукенкі з глыбокім дэкальтэ і празрыстыя сеткаватыя кофтачкі.

Алена Бубенчык. Фота: grodnonews.by

Спроба сумясціць дзяржаўную пасаду і ролю дзівы заканчваецца сумна: нават гэтая цалкам удалая чорная сукенка перагружана вячэрнім макіяжам і прычоскай. Такi вобраз падыдзе, хутчэй, для вячэрняга выхаду, чым для працоўнага выступу.

Алена Бубенчык. Фото: ostrovets.by

Што рабіць? Татальны сэксапіл на працы — спроба кампенсаваць адсутную рамантыку ці святочны настрой. Стварыце нагоду для вячэрніх выхадаў, і вы перастанеце блытаць офісны дываналiн і чырвоную дывановую дарожку.

Капіяванне чужога вобраза

Калі ўнутраныя рэсурсы знясіленыя, а прыстойна выглядаць трэба, «чыноўніца» спрабуе аблегчыць сабе жыццё і замест прапрацоўкі ўласнага іміджу капіюе чужы. Напрыклад, Алена Алегаўна Зяблікава, член Савета Рэспублікі, капіруе стыль знакамітай французскай спявачкі Мірэй Мацьё.

Алена Зяблікава (злева) і Мірэй Мацьё. Фота: mlyn.by і Настасся Федарэнка, Wikimedia Commons

Ці то слуга народа паказвае, што цягне лямку сваіх абавязкаў, перамагаючы сябе, бо ў душы яна спявачка, ці то намякае, што не супраць змяніць беларускую сталіцу на прыгожы Парыж.

Што рабіць? Шукаць рэсурс на знаёмства з сабой. Пра гэта мы падрабязна гаварылі ў першым пункце.

Недагледжанасць

У перыяд складанасцяў, эмацыйных узрушэнняў або пры наяўнасці захворванняў многія людзі перастаюць надаваць увагу свайму вонкаваму выгляду, што яшчэ больш выбівае іх з каляіны. Чалавек у мітусні часта выглядае нядбайна — астатнiмi гэта можа счытвацца як непавага і грэбаванне службовымі абавязкамі, асабліва, калі гаворка ідзе пра кансерватыўныя пасады.

Намесніца міністра энергетыкі Вольга Пруднікава з'яўляецца ўладальніцай непаслухмяных, порыстых валасоў, якія патрабуюць асаблівага догляду. Ігнаруючы гэта, Вольга бурыць увесь вобраз — лук здаецца неахайным.

Вольга Пруднікава. Фота: БелТА

Што рабіць? Выгляд — своеасаблівы датчык, які паказвае эмацыйны стан чалавека. Пры пачатку дэпрэсіі важна надаваць увагу іміджу і клапаціцца аб сваёй знешнасці — ахайнасць дасць вам невялікую дадатковую апору. Безумоўна, яна не выкараніць праблем і не адменіць неабходнасць з імі змагацца, але дапаможа сабраць сілы ў кулак, калі гэта неабходна.

Калі, чытаючы гэты артыкул, вы заўважылі ў сабе «чыноўніцу», не спяшайцеся адразу з ёй змагацца. Лепш завядзіце яе ў СПА, пашкадуйце ці дайце адпачыць — і неўзабаве яна знікне сама сабой.

Каментары12

  • азаронкава
    28.05.2023
    Рэд., гэта што за пажалейка да чыноўніц?
    вы яшчэ сілавічкоў, ідэолагаў і прапагандыстаў пашкадуйце. ага
  • дочка Максима Дизайнера
    28.05.2023
    дык такая цётухнасць далёка не толькі ў чыноўніц і не толькі ва ўзроставых, а і ў маладых дачушак, як кажа Дызайнер, прысутнічае
    вельмі рэдка можна ўбачыць густоўна прыбраную дзяўчыну
  • 100%
    28.05.2023
    Их месца побач з "абасраными каровами"!

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі3

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтарку лозунга «Стоп таракан» адразу асудзілі завочна, а потым вызвалілі па амністыі4

«Гэта бомба!» Пад Лідай жанчына знайшла зайздросную паляну баравікоў1

У Літве на мяжы з Беларуссю пачынаюцца вучэнні НАТА

У Берліне адкрылі самыя высокія арэлі Еўропы ВІДЭА

У Бабруйску жанчына загінула проста на сваёй кухні

Раман Пратасевіч назваў памер свайго заробку як зваршчыка26

Віталь Гуркоў скончыў спартыўную кар'еру19

«Беларусы хочуць сучаснага бацю». Астапеня пра кандыдата ў прэзідэнты, які задаволіць большасць19

У Старым замку ў Гродне знайшлі сцяну часоў Вітаўта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі3

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →