«Ад пачуццяў Ларыса нават расплакалася». Гомельская журналістка Шчыракова ўпершыню сустрэлася з сынам у СІЗА
Гомельскай журналістцы і краязнаўцы Ларысе Шчыраковай 30 мая дазволілі кароткатэрміновае спатканне з роднымі, на якое хадзіў і яе шаснаццацігадовы сын Святаслаў, паведамляе БАЖ.
Ад пачуццяў Ларыса нават расплакалася, але неўзабаве справілася з эмоцыямі і нават жартавала. Размаўлялі па тэлефоне праз закратаванае акно каля дзвюх гадзін.
Ларысу затрымалі ў снежні 2022-га — супраць яе распачалі крымінальную справу паводле арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).
Падтрымаць журналістку: СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Ларыса Фёдараўна Шчыракова.
Каментары