Дата суда пакуль не прызначаная.
Справу журналісткі Ларысы Шчыраковай перадалі ў суд. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках валанцёр Ілля Міронаў.
Дата суда пакуль не прызначаная, піша «Гомельская вясна».
Ларысу Шчыракову затрымалі ў пачатку снежня, а яе сына адправілі ў прытулак. Ён быў там, пакуль з Сібіры не вярнуўся бацька і не забраў яго.
На Ларысу завялі крымінальную справу за «дыскрэдытацыю Беларусі» (арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса). Ёй можа пагражаць да 4 гадоў пазбаўлення волі.
-
Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага
-
«Схапілі і панеслі. Некалькі разоў паспелі ўдарыць». Беларус расказаў пра сваё затрыманне ў Грузіі
-
Ціханоўская: Мы не павінны дазволіць дыктатарам пасварыць беларусаў і літоўцаў
Каментары