Самалёт Аляксандра Лукашэнкі вылецеў у бок Расіі. Але на борце не ён
Boeing 737-800 з бартавым нумарам EW-001PA вылецеў з Мінска ў 09:01 і накіраваўся ў бок Расіі. Гэты самалёт выкарыстоўвае Аляксандр Лукашэнка для афіцыйных візітаў.
Борт прайшоў да Смаленскай вобласці, а затым, магчыма, выключыў транспондар, як сведчаць даныя сэрвісу flightaware.com, заўважыў Беларускі расследавальніцкі цэнтр.
Пра замежныя візіты Лукашэнкі афіцыйна нічога не паведамлялася.
Лукашэнка лётаў у Расію 9 мая і на мінулым тыдні.
Канал «МотолькоПомоги» піша, што на борце — Віктар Лукашэнка.
Каментары