Суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі» 4 песні гурта faceOFF, трох удзельнікаў якога нядаўна затрымалі сілавікі. Такая інфармацыя з'явілася ў абноўленым рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў.
«Экстрэмісцкімі» прызналі песні «Пара!!», «Вартавыя галактыкі», «Нянавісць» і «Вясна», а таксама суполку пад назвай FaceOFF ва «УКантакце».
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, двух братоў, Дзяніса і Дзмітрыя Петухоў, арыштавалі на 15 сутак па неназваным артыкуле. Гітарыста гурта Аляксея, прозвішча якога не называлася, суд арыштаваў на 13 сутак.
Праваабаронцы пішуць, што 21 мая на мяжы ў Дзяніса праверылі тэлефон, пасля чаго адпусцілі дадому. На наступную раніцу яго і брата Дзмітрыя затрымалі сілавікі. Гітарыста гурта затрымалі 23 мая.
Каментары