Спорт

Іспанскі брамнік клуба «ПСЖ» назаўтра пасля перамогі ў французскім чэмпіянаце трапіў пад капыты каня

29-гадовы галкіпер «ПСЖ» Серхіа Рыка можа нават памерцi, бо атрымаў вельмi цяжкую траўму ў нефутбольных абставiнах, пра гэта паведамляе «Трыбуна».

Трагедыя адбылася ў нядзелю, на наступны дзень пасля выязнога матча парыжан са «Страсбургам» (1:1) у перадапошнім туры Лігі 1. Па вынiках гэтай сустрэчы «ПСЖ» афiцыйна аформiў чэмпiёнства ў французскім чэмпіянаце.

Пасля матча Рыка, які правёў усю гульню на лаве запасных, атрымаў дазвол ад клуба з'ездзіць у родную Іспанію. Серхіа планаваў правесці нядзелю з сям'ёй і сябрамі, у прыватнасці, наведаць набажэнства ў пасёлку Эль-Росіа на поўдні краіны, які вядомы як цэнтр паломніцтва каталікоў.

Спачатку іспанскія медыя пісалi, што там Рыка здзейснiў конную прагулку, але яго скiнуў конь. Пасля сваякi Cерхiа далi iншую iнфармацыю: Рыка iшоў да храма, але з запрэжкi побач вырваўся конь i пабег проста на гульца.

У кожным разе Серхіа быў атакаваны канём i атрымаў некалькі ўдараў капытом. Вынiкi гэтага могуць быць катастрафiчнымi. Футбалiста тэрмiнова транспартавалi на верталёце ў лякарню ў Севільі, там ацанілі стан як цяжкі.

Па інфармацыі выдання СОРЕ, у 29-гадовага гульца адбылося кровазліццё ў мозг.

Каментары

«Пляваць я хацеў на гэты Захад». Галасаванне Лукашэнкі пачалося з двух праколаў. А вось якія заявы ён зрабіў21

«Пляваць я хацеў на гэты Захад». Галасаванне Лукашэнкі пачалося з двух праколаў. А вось якія заявы ён зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі дальнабойшчык двойчы спрабаваў даць хабар польскім паліцэйскім. Яму пагражае да 10 гадоў

Арына Сабаленка прайграла фінал Australian Open12

Найбліжэйшымі днямі ў Беларусі пацяплее да +11°С1

У Беларусі перабоі ў працы сайтаў і VPN19

У чым была супярэчлівасць Макея? Тлумачыць Латушка6

Беларуская шахматыстка пераабулася чарговы раз — выступала за Расію, цяпер будзе за Аўстрыю6

На працягу трох дзён немагчыма будзе зайсці на беларускія сайты з-за мяжы6

З 1 ліпеня пенсіі будуць пераводзіць толькі на базавыя рахункі2

Карпенка заявіў, што ў Беларусі жыве самы стары чалавек у свеце. Але ж гэта нерэальна9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пляваць я хацеў на гэты Захад». Галасаванне Лукашэнкі пачалося з двух праколаў. А вось якія заявы ён зрабіў21

«Пляваць я хацеў на гэты Захад». Галасаванне Лукашэнкі пачалося з двух праколаў. А вось якія заявы ён зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →