Урэгуляваць «неўрэгуляваныя пытанні». Лукашэнка зноў ляціць у Маскву
Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца ў сераду ў Маскве, паведамляе «Спутнік».
Лукашэнка на сустрэчы плануе абмеркаваць з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным «неўрэгуляваныя пытанні».
«Я бачу па сітуацыі, што ўсё ж такі праблемы ёсць, нестыкоўкі нейкія. Часам бюракратызм. Хто ў гэтым вінаваты? Каб вось, сустракаючыся паслязаўтра ў Маскве, мы з прэзідэнтам Расіі Пуціным маглі абмеркаваць і зняць тыя праблемы, якія наогул не павінны быць у нашых адносінах», — цытуе Лукашэнку выданне.
Апошні раз Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустракаліся ў Маскве 9 мая на парадзе, адкуль хворы Лукашэнка тэрмінова з'ехаў. А потым на тыдзень прапаў з публічнай прасторы.
Каментары