Вайна2323

Украінскім войскам удалося прарваць пазіцыі расійскай арміі пад Бахмутам — расійскія ваенкары

З паведамленняў расійскіх ваенкараў вынікае, што ўкраінскія войскі сёння нанеслі паспяховыя ўдары на поўнач і паўднёвы захад ад Бахмута, а таксама ў кірунку Салядара. 

На трох кірунках пад Бахмутам УСУ занялі расійскія пазіцыі, расіяне адступілі, што стварае пагрозу атачэння галоўных сілаў вагнераўцаў у Бахмуце.

Драбнейшы ўдар быў нанесены таксама ў раёне Маёрска пад Горлаўкай, бой ішоў і каля Вуглядара.

УСУ пачалі таксама актыўна манеўраваць тэхнікай, у тым ліку ў раёне Харкава, што можа мець на мэце ў тым ліку дэзарыентаваць расіян адносна кірункаў галоўных удараў.

У прыватнасці, ваенны карэспандэнт ВГТРК Яўген Паддубны паведаміў, што ўкраінская армія пачала рэалізацыю аперацыі па атачэнні расійскіх сілаў пад Бахмутам. Паводле яго, УСУ прарваліся ў бок паселішчаў Бярозаўка і Ягаднае, там расіяне мусілі адступіць з пазіцый.

Акрамя таго, у раёне Салядара УСУ некалькімі падраздзяленнямі пры падтрымцы бранягрупаў, у кожнай з якіх было па 2-3 танкі, змаглі арганізаваць прарыў.

Таксама і Паддубны, і карэспандэнт «Камсамольскай праўды» Аляксандр Коц паведамляюць, што калоны вайсковай тэхнікі УСУ рухаюцца ў бок мяжы з расійскай Белгарадскай вобласцю і на Купянскім напрамку. 

Падобныя паведамленні паступаюць і ад іншых ваенкараў. Сярод іншага паведамляецца пра тое, што ўкраінцы пайшлі ў атаку і пад захопленым раней расіянамі пасёлкам Маёрск каля Горлаўкі і дабіліся там пэўных поспехаў.

Адносна Херсонскай вобласці ваенкары паведамляюць пра нібыта канцэнтрацыю ўкраінскіх малых катараў на правым беразе Дняпра, не выключаючы, што там рыхтуецца дэсантная аперацыя.

Афіцыйнай інфармацыі ад украінскага боку пакуль што няма.

Каментары23

  • Vik
    11.05.2023
    ..баш ..ню!!! Слава Украiне!
  • Чорны Рыцар
    11.05.2023
    Зараз з усіх бакоў ідзе асабліва вялікі і шчыльны паток хлусьні. Інфармацыйная вайна ў зеніце. Таму трэба асабліва пільна думаць і аналізаваць перад тым як радавацца ці плакаць. Беражыце сваю псыхіку, яна яшчэ будзе вам патрэбна калі будзем выганяць лукашыска-маскавіцкіх акупантаў з нашае краіны. І перамогі Ўкраіне!
  • Жыве Беларусь! Слава Украіне! Слава ЗСУ!
    11.05.2023
    Жыве Беларусь! Слава Украіне! Слава ЗСУ!

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў8

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцы выбілі расіян ад Купянска5

ГУБАЗіК паправіў пракуратуру18

«Відаць, я добра шыфравалася, што за мной прыйшлі толькі ў 2023 годзе». Мінчанка расказала пра арышт і ўцёкі2

Кур'ер пераканаў 87-гадовую мінчанку не перадаваць грошы на «лячэнне сваячкі»1

У Маскве нацыяналізавалі нерухомасць алігарха з беларускімі каранямі Аляксея Хоціна

Прапагандысты выпадкова паведамілі, колькі плацяць за стварэнне крынджовых стыкераў да Дня народнага адзінства5

Апублікавала рылз пра Караткевіча і выйшла замуж праз восем месяцаў. Гісторыя кахання двух беларусаў3

У ЗША спынілі крымінальны пераслед Трампа па справе штурму Капітолія2

Беларускую спявачку Руслану Панчышыну прызналі ў Іспаніі адкрыццём года2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў8

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

Галоўнае
Усе навіны →