Культура1313

Стэчкі — дзіўныя камяні на балканскіх палях

Больш за 60 тысяч надмагілляў рассыпаныя ў сельскіх раёнах Босніі і Герцагавіны і яшчэ каля 10 тысяч — у Сербіі, Чарнагорыі і Харватыі. Яны стаяць з Сярэднявечча — і гэтая з’ява не мае аналагаў у свеце.

Stecak Radimlja
Першы вобраз, які прыходзіць у галаву большасці баснійцаў і герцагавінцаў, калі яны думаюць пра стэчкі, — гэта выява мужчынскай фігуры, выгравіраваная на адным з надмагілляў. Сёння паднятая рука мужчыны ўспрымаецца як адкрытасць баснійскай культуры. Некропаль Радзімля ў Босніі і Герцагавіне, 2021 год. Фота: Wikimedia Commons

Надмагіллі stećci (вымаўляецца як стэчці) — адна з самых вядомых, хоць і загадкавых славутасцяў Босніі і Герцагавіны, расказвае BBC. Слова stećci (множны лік ад stećak) паходзіць ад дзеяслова stajati (стаяць): гэта аналаг нашага слова «стойка, стоечка». Помнік ствараўся, каб стаяць над магілай памерлага.

Надмагіллі ствараліся з XII па XVI стагоддзе. Малюнкі на іх багатыя і разнастайныя ў параўнанні з іншымі малюнкамі на надмагіллях таго часу: можна ўбачыць выявы сонечнага дыска, паўмесяца ў суправаджэнні зоркі, крыжа, лілеі, прылад і інструментаў, фігуры мужчын і жанчын з палкамі або крыжамі ў руках. Сцэны палявання на аленяў, рыцарскія двубоі і пахавальныя танцы — усе гэтыя вобразы дазваляюць зазірнуць у паўсядзённае жыццё сярэднявечнай Босніі.

На некаторых стэчках ёсць кірылічныя надпісы, якія змяшчаюць інфармацыю пра памерлых, а таксама філасофскія заўвагі накшталт: «Я калісьці быў такім, як ты, і ты будзеш такім, як я», «Я нарадзіўся ў вялікай радасці і памёр у вялікім смутку», «Прыйшоў я ў гэты свет голым, і голым з яго іду».

Stećak kriz
Стэчак з выявай крыжа. Далмацінская Загора, Харватыя, 2007. Фота: Wikimedia Commons

Адно з самага цікавага ў стэчках гэта тое, як яны дэманструюць перапляценне розных уплываў — усходніх і заходніх, міжземнаморскіх, візантыйскіх і цэнтральнаеўрапейскіх, каталіцкіх і праваслаўных, лацінскай і кірылічнай пісьменнасці.

З таго часу, як антраполагі пачалі вывучаць стэчкі ў канцы XIX стагоддзя, сербы, харваты і баснійцы (тры этнічныя групы, якія сёння складаюць насельніцтва большай часткі Босніі і Герцагавіны) — усе спрабавалі прэтэндаваць на стэчкі як на ўласную адметнасць (што ў нечым нагадвае спрэчкі пра тое, якой літаратуры належыць Адам Міцкевіч).

Так ці інакш, але з канца XIX — пачатку XX ст. стэчкі ператварыліся ў сімвал балканскіх краін, бо сталі часткай усведамлення паўднёвымі славянамі сваёй адметнай культуры — хоць большасць гісторыкаў звязваюць стэчкі з влахамі, нашчадкамі даславянскіх раманізаваных ілірыйцаў.

Stećak Dugopolje
Стэчак з выявай рыцарскага паядынку і калясніцы ў Дугаполі, Боснія і Герцагавіна, 2013. Фота: Wikimedia Commons

Хоць у ліпені 2016 года стэчкі былі ўнесеныя ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, многія з гэтых некропаляў па-ранейшаму застаюцца па-за ўвагай мясцовых уладаў і разбураюцца.

Так, тры гады таму басніец даў анлайн-аб’яву, у якой хацеў прадаць меркаваны стэчак, які знаходзіўся ля яго дома, што выклікала бурную рэакцыю грамадскасці — некаторыя асудзілі яго, а іншыя — халатнасць ўрада ў ахове гэтых аб'ектаў.

Але ў сферы мастацтва да сярэднявечных камянёў назіраецца вялікі ўсплёск цікавасці. Маладыя баснійска-герцагавінскія творцы з імпэтам даследуюць стэчкі і ўключаць іх у свае працы: ствараюць з імі ілюстрацыі, адлюстроўваюць у скульптурах і рамесніцкіх вырабах, згадваюць у вершах.

Выявы камянёў пачалі тыражавацца і на сувенірах: сёння вандроўнікі могуць набыць жаночыя ўпрыгажэнні ў выглядзе стылізаваных стэчкаў, дэкаратыўныя брошкі, футболкі і іншыя рэчы, якія папулярызуюць сярэднявечнае мінулае краіны.

Адным з апошніх праектаў па захаванні стэчкаў стала складанне інтэрактыўнай карты гэтых надмагілляў. Мэта гэтага праекта — вызначыць раней незарэгістраваныя стэчкі і алічбаваць ужо вядомыя.

Вам таксама можа быць цікава:

Незвычайная гісторыя радзівілаўскіх палескіх спаніэляў

Знойдзеная метрыка нараджэння і хрышчэння Янкі Маўра

Вучоныя: вікінгі пакінулі Грэнландыю не столькі з-за змены клімату, як з-за маштабнага затаплення

Каментары13

  • Arciom
    15.05.2023
    Сербы, чарнагорцы, бошнякі гэта не славяне, а ілірыйцы, але аславяненыя, гэтак сама як і беларусы аславяненыя балты. Што у балканцаў, што і у беларусаў ад славян толькі мова засталася. У чыстым выглядзе славяне гэта паўдневая Польшча, Чэхія, Славаччына. Я сам жыву у Чарнагорыі і на славян гэтыя людзі мала падобныя. У беларусаў напрыклад блакітныя вочы, у чарнагорцаў цемныя карычневыя вочы. Антрапалагічна беларусы і балканцы розныя людзі. Калі мы носьбіты гаплагрупы R1A то Балканцы носьбіты I2.
  • Пень
    15.05.2023
    Arciom, якое антрапалягічна? пры чым тут гэта? Славяне, гэта моўная група. Славяне мігравалі на Балканы, і першая славянская дзяржава была сербская дзяржава Дукля. Што здарылася з ілірыйцамі можна толькі здагадвацца, і хутчэй за ўсё яны былі асыміляваныя славянамі. Згаданыя "стаякі" датуюцца 12-м стагоддзем, калі ўласна ілірыйцаў ужо даўно не існавала, і да іхнай культуры "стаякі" дачыненьня мець ня могуць, а памяць пра саміх ілірыйцаў хіба што празь бізантыйскія пісьмовыя сьведчаньні была захавалася.
  • Arciom
    15.05.2023
    Пень, ты сам себе супрацьрэчыш. Ты правільна напісаў што славяне гэта моўная група. Моўная і толькі ўсяго. Такім чынам даю значэньне тэрміну славяне: гэта сукупнасць розных этнічных і расавых груп, якія адрозніваюцца па генетыкі , культуры, рэлігійнай прыналежнасці, традыцыйным укладзе, побыту але якія размаўляюць на групе славянскіх моў. Беларуская культура. Напрыклад беларусы гэта балты па генетыкі, культуры, па традыцыях але мы размаўляем на беларускай славянскай мове. Балканцы гэта ілірыйцы але яны размаўляюць на славянскай мове. А генетычна, культурна, ментальна яны засталіся тымі ж ілірыйцамі.

Кім аказаўся той беларус, што ў адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх5

Кім аказаўся той беларус, што ў адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, ці пакаралі правадніцу, якая нібыта выкінула з вагона на мароз ката Твікса2

У ЗША знайшлі 12 касет з нявыдадзенымі запісамі Майкла Джэксана

Сірыйскія друзы просяцца ў Ізраіль4

Палякі працягваюць масава цалаваць ручку дамам. Часам гэта прыводзіць да канфузаў10

У Мазыры будуць судзіць за карупцыю былых членаў антыкарупцыйных камісій2

У Варонежскай вобласці аўтобус з параненымі на вайне ўрэзаўся ва «Урал» з іншымі расійскімі вайскоўцамі4

Як торт, фота ў ванне і святочны манікюр дапамагаюць раскрыць здраду? Сюжэты з жыцця беларусаў, якім пазайздросціла б Агата Крысці20

Ці сапраўды карысна адмаўляцца ад салодкага?2

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кім аказаўся той беларус, што ў адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх5

Кім аказаўся той беларус, што ў адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх

Галоўнае
Усе навіны →