Літаратура88

Чый Адам Міцкевіч: беларускі, польскі ці літоўскі класік? Новае ВІДЭА на канале Андрэя Хадановіча

Новы герой відэа на канале Андрэя Хадановіча — адзін з самых геніяльных творцаў, народжаных на нашай зямлі, — Адам Міцкевіч.

Гэтым разам Андрэй Хадановіч расказвае:

  • ці можам мы лічыць Адама Міцкевіча сваім;

  • ці пісаў класік па-беларуску;

  • якая версія нараджэння Міцкевіча падабаецца Андрэю Хадановічу найбольш;

  • ці ёсць беларусізмы ў паэзіі Міцкевіча;

  • якія творы паэта з'яўляюцца галоўнай заслугай паэта перад Беларуссю і Літвой;

  • як у польскіх і савецкіх турмах нават па памяці і зялёнкаю ствараліся пераклады Адама Міцкевіча;

  • адзіны дзень нараджэння Міцкевіча і Караткевіча: містыка ці выпадковасць.

Вось некалькі думак з відэа:

«Дарэчы, пра «Ойчызно моя». Так і ўяўляю, як польскія дзеткі вучаць гэтыя самыя славутыя радкі польскай паэзіі, якія пачынаюцца са слова «Літва», і адразу робіцца, што з нацыянальнай ідэнтыфікацыяй не ўсё так проста. Як літоўскія дзеткі вучаць самую славутую ў свеце згадку Літвы, якая зроблена чамусьці на польскай мове. Як беларусы сумна глядзяць на прастору і думаюць, колькі ж найлепшых сыноў беларускай зямлі ўвайшлі ў сусветную гісторыю з іншымі мовамі і ідэнтычнасцямі, як няпроста вяртаць іх на радзіму. Ёсць праблема. Разам з тым яе як бы і няма, калі згадаць шматкультурнасць і шматмоўнасць нашых абшараў. Памятаючы факт, што ў 1920-я гады ў нас былі 4 дзяржаўныя мовы, мы можам сказаць так: у розныя часы Адам Міцкевіч, Святлана Алексіевіч і Мойшэ Кульбак пісалі дзяржаўнымі мовамі Беларусі».

«Ці пісаў Адам Міцкевіч па-беларуску? Мы ўваходзім у сферу легендаў і міфаў. Заслужаны беларускі даследчык Адам Мальдзіс у інтэрв'ю расказвае гісторыю, як Мацей Канапацкі ў архівах у Коўне знаходзіць беларускамоўныя вершы Міцкевіча. Ім адразу ж зацікавіліся польскія спецслужбы і далі яму зразумець, што пра гэта расказваць не трэба. Ці так яно ўсё? Мальдзіс потым сустракаўся з Канапацкім, які не адказаў ні «так», ні «не» на гэтае пытанне. Істотна, што нам хочацца верыць у гэту легенду. Дакладна вядома, што рукою Міцкевіча на адной з рэлігійных кніг напісана зубастае двухрадкоўе: «На страшным судзе ўсім у сраку будзе». Гэта рукою Міцкевіча і гэта па-беларуску. Але ці гэта радкі аўтарства самога паэта? Дакладна вядома, што беларуская мова была Міцкевічу знаёмая».

«Калі я перакладаў уступ да «Пана Тадэвуша», спрабаваў як бы без каментароў, без доўгага і нуднага экскурсу даказаць, што Літва — гэта блізкія нам абшары былога ВКЛ. І мы самі ёсць часткаю гэтай Літвы. Прафесар і сённяшні палітычны вязень Аляксандр Фядута іранічна пытаўся ў мяне, ці не перакласці Літву словам Беларусь? Зразумела, што гэта было б празмерна і магло выклікаць дыпламатычны скандал. Але мы маглі перакласці «Ойчызно моя». І вельмі цікавы ход знайшоўся. Пазнейшы аднафамілец Міцкевіча Якуб Колас, абапіраючыся на «Пана Тадэвуша», стварыў сваю энцыклапедыю беларускага жыцця. Там, дзе апавядаючы пра шляхту, Міцкевіч недаапавёў пра сялян, Колас пачынае сваю гісторыю. Але ўступ да «Новай зямлі» рыфмуецца з уступам да паэмы «Пан Тадэвуш», таму мне падалося абсалютна дарэчным смела замяніць гэтае «Ойчызно моя» коласаўскім фірмовым выразам «Мой родны кут».

«Ні палякі, ні літоўцы не стануць бяднейшымі, калі мы будзем карыстацца Адамам Міцкевічам як сваім паэтам, таму чым больш Міцкевіч арганічна жыве ў беларускай мове, тым больш ён наш беларускі класік».

Глядзім разам новае відэа Андрэя Хадановіча, ставім падабайкі, каментуем і дзелімся з сябрамі і сяброўкамі.

Глядзіце таксама:

Максім Багдановіч. Як на чужыне за 25 гадоў жыцця стаць улюбёным паэтам Беларусі. Новае ВІДЭА на канале Андрэя Хадановіча

Беларускі след Гіёма Апалінэра. Новае ВІДЭА на канале Андрэя Хадановіча

«Камароўка бандытаў, багема і страчанае пакаленне, яўрэі і забойца Кенэдзі: топ-7 кніг пра Менск і Мінск». Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча 

Каментары8

  • Гость
    14.12.2022
    [Рэд. выдалена]
  • Беларус
    14.12.2022
    Літвін, мы - ніхто. Бо працуем на хунту.
  • Пеця
    14.12.2022
    Ну добра яшчэ, спрэчка паміж беларусамі ды палякамі. А літоўцы якім бокам?

Былы афіцэр абяцаў хлопцам у калоніі, што вызваліць іх. Але новая рэальнасць Беларусі яго шакавала

Былы афіцэр абяцаў хлопцам у калоніі, што вызваліць іх. Але новая рэальнасць Беларусі яго шакавала

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр рэжысёр фільма «Гуд бай, Ленін!»2

Стала вядома, ці пакаралі правадніцу, якая нібыта выкінула з вагона на мароз ката Твікса2

У ЗША знайшлі 12 касет з нявыдадзенымі запісамі Майкла Джэксана

Сірыйскія друзы просяцца ў Ізраіль4

Палякі працягваюць масава цалаваць ручку дамам. Часам гэта прыводзіць да канфузаў10

У Мазыры будуць судзіць за карупцыю былых членаў антыкарупцыйных камісій2

У Варонежскай вобласці аўтобус з параненымі на вайне ўрэзаўся ва «Урал» з іншымі расійскімі вайскоўцамі4

Як торт, фота ў ванне і святочны манікюр дапамагаюць раскрыць здраду? Сюжэты з жыцця беларусаў, якім пазайздросціла б Агата Крысці20

Ці сапраўды карысна адмаўляцца ад салодкага?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы афіцэр абяцаў хлопцам у калоніі, што вызваліць іх. Але новая рэальнасць Беларусі яго шакавала

Былы афіцэр абяцаў хлопцам у калоніі, што вызваліць іх. Але новая рэальнасць Беларусі яго шакавала

Галоўнае
Усе навіны →