Актывісту нацыянальнага руху на Лідчыне было 68 гадоў.
Іосіф Бойса нарадзіўся на Іўеўшчыне ў 1955 годзе. Пасля заканчэння юрфака БДУ працаваў адвакатам, суддзёй, быў старшынёй суда Лідскага раёна.
Пасля выхаду на пенсію актыўна ўключыўся ў дзейнасць беларускіх нацыянальных арганізацый і перш за ўсё ў дзейнасць Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. На працягу многіх гадоў Іосіф Бойса распаўсюджваў па Лідскім і Іўеўскім раёнах газеты «Наша слова».
Развітанне з Іосіфам Бойсам пройдзе 10 мая па вуліцы Савецкая, 23А.
Каментары