Міліцыянеры затрымалі 40-гадовую жыхарку Пінска, якая, паводле іх, здымала і распаўсюджвала порна.
У верасні 2022 года жанчына арганізавала ў сябе дома студыю, дзе здымала і вырабляла ролікі інтымнага характару. Пры ператрусе выявілі камп'ютарную тэхніку, фота– і відэаапаратуру, адпаведныя дэкарацыі і рэквізіт, паведамляе МУС.
Для распаўсюджвання кантэнту жанчына стварыла закрыты тэлеграм-канал з платнай падпіскай. Цана за доступ вар'іравалася ад 25 да 70 рублёў.
Распачата крымінальная справа за выраб і распаўсюд парнаграфіі. Жанчыне пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
Каментары