Беларуса, які спаў на вуліцы ў Варшаве, забралі ў турму. Што здарылася?
Паліцыянты ў Варшаве арыштавалі беларуса, які спаў на вуліцы. Мужчына сказаў паліцыянтам, што павінен адбываць турэмны тэрмін. Пра выпадак паведаміў Most са спасылкай на warszawawpigulce.pl.
25 красавіка паліцыянты ў Варшаве выявілі нецвярозага мужчыну, які спаў на тратуары. Пасля таго як ён прачнуўся, паведаміў, што павінен адбываць тэрмін у турме.
Мужчына аказаўся 58-гадовым грамадзянінам Беларусі. У размове з паліцыянтамі ён прызнаўся, што быў асуджаны польскім судом да аднаго года пазбаўлення волі, але не адбыў прызначанага пакарання.
Аказалася, што мужчына сапраўды знаходзіцца ў вышуку. Паліцыянты яго арыштавалі. Ён будзе адбываць тэрмін у турме.
Каментары
этого беларуса с большой вероятностью выдуманная. Зчем такими статьями дополнителтно создаёте негативный образ беларусам в Европе?