У Іране адбыўся першы рэйс самалёта, на борце якога былі толькі жанчыны. Уключна з экіпажам
Самалёт іранскай авіякампаніі Aseman Airlines, экіпаж і пасажыры якога складаліся толькі з жанчын, 22 снежня паспяхова прызямліўся ў міжнародным аэрапорце горада Мешхед «Шахід Хашэмінежад». Пра гэта паведаміла іранскае дзяржаўнае інфармагенцтва IRNA.
«Самалёт рэйса «Іран Бану» (у перакладзе з персідскай мовы — «Спадарыня Іран») са 110 іранскімі жанчынамі на борце, кіраваны Шахрзад Шамс — першай жанчынай-пілотам у Іране, у нядзелю прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Хашэмінежад у Мешхедзе», — гаворыцца ў публікацыі.
Палёт быў здзейснены з нагоды адзначэння Дня маці.
Каментары