У пражскім выдавецтве «Vesna Books/Выдавецтва Вясна» выйшла кніга Альгерда Бахарэвіча, «дзея якой сама просіцца на сцэну або на экран».
«Вось, як мы і абяцалі — наша навінка, сямнаццатая кніга нашага выдавецтва. «Плошча Перамогі» Альгерда Бахарэвіча — кніга, дзея якой сама просіцца на сцэну або на экран. Купалаўцы ўжо заявілі, што паставяць паводле яе спектакль. А пакуль што можна пачытаць — і ўявіць сабе спектакль або і фільм у сваёй галаве, — паведамляе выдавецтва на сваёй старонцы ў фэйсбуку. — Кніга ўжо выходзіла ў электронным фармаце, але нам падалося, што яна вартая таго, каб яе можна было патрымаць у руках, панюхаць свежую друкарскую фарбу, паставіць у добрае месца на паліцы. Неўзабаве — ва ўсіх нашых традыцыйных месцах продажу».
Раней гэтая кніга, напісаная аўтарам вясной 2021 года, ужо выходзіла ў электроннай версіі.
Каментары