«Лонданскі Barbican абвясціў пра сусветную прэм’еру Беларускага свабоднага тэатра, якая адбудзецца 14-16 верасня на галоўнай сцэне аднаго з вядучых сусветных цэнтраў мастацтваў, — паведаміў рэжысёр і арт-дырэктар Беларускага свабоднага тэатра Мікалай Халезін. — Ёй стане спектакль «Дзікае паляванне караля Стаха» паводле аднайменнага твора Уладзіміра Караткевіча».
«Дзікае паляванне караля Стаха» — сінтэз оперы, драматычнага тэатра, мультымедыя і жывой музыкі, пазначаны жанрам «гатычны нуар». У спектаклі бяруць удзел артысты з Беларусі і Украіны.
Працягласць спектакля — 3 гадзіны з антрактам. Спектакль ідзе на беларускай мове з англійскімі субцітрамі. Квіткі можна набыць на сайце barbican.org.uk.
Кацярына Ваданосава вышыла шыкоўны вясельны строй — толькі паглядзіце
Янушкевіч расказаў, які раман Кінга яны выдадуць па-беларуску і калі
Каментары