Здарэнні44

Магілёўская міліцыя сцвярджае, што знайшла меркаваную маці, якая кінула ў пакеце нованароджаную дзяўчынку

Паводле папярэдняй інфармацыі, дзяўчынку нарадзіла 34-гадовая жыхарка Магілёва. Яна загарнула малую ў ручнік, паклала ў пакет і выставіла на казырок пад'езда. У жанчыны ёсць яшчэ трое дзяцей (1, 2 і 9 гадоў).

Ноччу 17 красавіка ў магілёўскую міліцыю паступіла паведамленне пра нованароджанае дзіця на казырку пад'езда шматкватэрнага дома. Дзіцячы крык пачула жыхарка дома, якая выйшла на балкон пакурыць. Жанчына выклікала міліцыю. Дзіця з пераахаладжэннем дастаўленае ў бальніцу.

Магілёўскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 14, п. 2 ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса Беларусі (замах на забойства заведама малалетняга, які знаходзіцца ў бездапаможным стане).

Каментары4

  • Kotya
    17.04.2023
    Явно денег немного раз даже на контрацепцию не хватило. Зачем рожать если ребенок не нужен, а походу и другие тоже не нужны тк все равно бы нашли и села либо ума совсем нет. 
  • Наташа
    17.04.2023
    Наверное некоторые православные-атеисты могут так промахнуться... Вот у протестантов такого не могло произойти. Пока только с протестантами ветит лучшее будущщее для Беларуси.
  • Казік
    17.04.2023
    Наташа , ну будуць пратэстанты-атэісты, як у краінах, дзе пратэтантаў большасць. Да таго ж, там і лгбт пратэстаны заводзяцца. Адносная строгасць і чысціня працуе ў маленькіх групах. Маліцеся, каб вы ніколі не сталі большасцю. Пыха, пагарда і дзяржаўны поспех з'ядаюць веру

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць1

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Усе навіны →
Усе навіны

У дзень цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Францыі адбыліся дыверсіі на чыгунцы1

У Мінску пачалі судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі»3

Якая сетка кафэ самая распаўсюджаная ў Беларусі? Гэта не «Бургер Кінг» і не былы «Макдональдс»2

95-гадовая жанчына патанула ў каркасным басейне ў Лёзненскім раёне1

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?29

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць1

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Галоўнае
Усе навіны →