Усяго патроху

Google кажа, што толькі што зрабіў Chrome нашмат хутчэйшым як на Mac, так і на Android

Змены ўключаюць шэраг удасканаленняў: ад паляпшэння кэшавання да лепшага кіравання памяццю.

Выява: Pixabay

Гуглаўскі браўзер Chrome атрымаў прырост хуткасці. Згодна з апублікаванай 13 красавіка аб’явай, Google унёс некалькі схаваных паляпшэнняў у прадукцыйнасць свайго папулярнага прадукту, што прывяло да паляпшэння прадукцыйнасці на Mac і Android. Паведамляецца, што серыя карэкціровак дазволіла Chrome на 10% павялічыць тэст браўзера на эплаўскім Speedometer 2.1 на працягу трох месяцаў. А для некаторых прылад тэст паказаў паскарэнне на 30%.

Змены ўключаюць шэраг удасканаленняў: ад паляпшэння кэшавання да лепшага кіравання памяццю.

Выява: Google

Нягледзячы на ​​скаргі карыстальнікаў цягам многіх гадоў на марудлівасць, Chrome па ранейшаму трымае лідарства на рынку вэб-браўзераў. TechCrunch паведамляе, што гуглаўскі прадукт займае 64,8% долі сусветнага рынку, а яго наступны канкурэнт Safari мае ўсяго 19,5% на ўсіх платформах. А сярод дэсктопавых браўзераў доля Chrome нават вышэйшая — 65,8%, за ім ідуць Edge і Safari.

Google падрабязна патлумачыў, якія менавіта змены былі зробленыя. Зацікаўленыя тэхнічныя спецыялісты могуць з імі азнаёміцца непасрэдна ў паведамленні ў блогу.

Хоць большасць тэхнічных дэталяў для звычайнага карыстальніка не будзе ўяўляць цікавасці, прынамсі адна можа парадаваць карыстальнікаў нават іншых браўзераў. Так, адно з удасканаленняў, унесеных Google, таксама прынясе карысць для WebKit — механізму вэб-аглядальніка, распрацаванага Apple, які выкарыстоўваецца ў Safari. Гэта азначае, што нават больш карыстальнікаў змогуць убачыць паляпшэнні, а не толькі карыстальнікі Chrome.

Каментары

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна10

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Усе навіны →
Усе навіны

Па квіткі на яго спектаклі гадзінамі стаяць у чэргах. Інтэрв'ю з новым рэжысёрам Тэатра лялек

Экс-футбаліст Сяргей Алейнікаў знайшоў працу ў Балгарыі

Ізаляванае племя ў бразільскіх трапічных лясах знялі схаванай камерай9

Жонка Башара Асада знаходзіцца ў крытычным стане з-за лейкозу. Лекары ацэньваюць яе шанцы як 50/50

Самалёт Баку-Грозны, падобна, быў падбіты з расійскага зенітна-ракетнага комплексу3

Міліцыянтка, якая выконвае песні нявесткі Лукашэнкі, — былая жонка палітвязня5

У Мінску адкрыўся яшчэ адзін кінатэатр — за 20 метраў ад метро і з шэзлонгамі3

Абуранаму кіроўцу, чый аўтобус дзеці загадзілі пасля экскурсіі, давялося выдаліць відэа — каб не нагнятаць4

Уладальнік расійскага судна, якое ішло ў Сірыю і затанула, заявіў, што гэта тэракт

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна10

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Галоўнае
Усе навіны →