У пятніцу каля 23:00 на вуліцы прафесара Даржэ ў французскім Бардо аўтамабіль заехаў у натоўп людзей. Сем чалавек атрымалі траўмы, двое з іх былі шпіталізаваныя ў цяжкім стане, паведамляе мясцовая паліцыя.
Высветлілася, што кіроўца аўто ўдзельнічаў у нелегальных гонках. Ён не справіўся з кіраваннем на павароце і наехаў на гледачоў.
Hier à #Bordeaux : un fou du volant qui faisait un « run » a foncé dans la foule, sept blessés dont deux gravement.
3 individus ont été interpellés par les #policiers et sont en GAV.
De lourdes sanctions s’imposent contre ces délinquants de la route.
pic.twitter.com/guEERzlpMg
Кіроўца і трое пасажыраў аўто затрыманыя.
Каментары