Грамадства11

«Ніколі не бачыў іх такімі худымі». Рэдкіх быкоў з адрэзаных паводкай астраўкоў пад Туравам так пакуль і не вывезлі

Выданне Tochka.by пацікавілася ў жыхара вёскі Пагост Жыткавіцкага раёна, як змянілася за тыдзень сітуацыя з рэдкімі турападобнымі быкамі, якія аказаліся адрэзаныя паводкай ад «вялікай зямлі» і рызыкуюць памерці ад голаду. Высветлілася, што пакуль што асабліва хваліцца няма чым.

Інфарматар паведаміў, што на гэтым тыдні сапраўды было прыкметнае пэўнае ажыўленне. Па-першае, некуды вывезлі тушы мёртвых жывёл. Але эвакуяваць з астраўкоў жывых быкоў, як ён кажа, нерэальна. Бо вады яшчэ занадта шмат, і пры спробе перабрацца ўплаў быкі, хутчэй за ўсё, патонуць.

На асобных участках сушы ёсць сена, і жывёл хтосьці корміць. Але выгляд жывых быкоў не вельмі прэзентабельны. Жыхар Пагоста гаворыць, што ніколі не бачыў гэтых жывёл такімі худымі.

Датэлефанавацца да Жыткавіцкага райвыканкама гэтым разам не атрымалася. Суразмовец спачатку спаслаўся на занятасць, а затым перастаў адказваць на званкі.

Раней у райвыканкаме казалі, што вада, маўляў, спадае і ў панядзелак (10 красавіка) можна будзе пераправіць жывёлу ўплаў, пагрузіўшы ў лодкі цялят, за якімі, па задумцы, маглі б пайсці дарослыя асобіны. Але, мяркуючы па ўсім, аб'ём вады і слабы фізічны стан быкоў не дазволілі гэта зрабіць.

Турападобныя быкі з'явіліся на Тураўшчыне ў сакавіку 2020 года ў рамках міжнароднага праекта ПРААН/ГЭФ «Ветландс» па аднаўленні біяразнастайнасці пойменных лугоў Прыпяці. Тады 15 асобін гэтай жывёліны перавезлі сюды з латвійскага нацыянальнага парку «Кемеры».

Акрамя непасрэдна размнажэння, у «задачу» жывёл уваходзіла паяданне высокай травы і маладых парасткаў вербалозу, якімі павольна зарастаюць пойменныя лугі.

Каментары1

  • Сьведка
    13.04.2023
    Нават і не сумняваўся, што так і будзе. Ніхто нічога рабіць не будзе. Як сапраўдныя бальшавікі, яны нічога прадпрымаць ня будуць. Каб забіць усіх навокал, закатаваць, застрашчаць.... гэта як нехернахер!

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта10

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў2

Блогерка выдавала сваю здаровую дачку за смяротна хворую, каб атрымаць данаты і лайкі. А магчыма, і труціла яе

Ракетная атака на Украіну: Расія б'е «калібрамі» і балістычнымі ракетамі6

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў3

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў11

За тры гады ва Украіне стала на 300 тысяч больш людзей з інваліднасцю5

У Вільні прайшла акцыя падтрымкі Васіля Верамейчыка з удзелам каліноўцаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта10

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Галоўнае
Усе навіны →